Пошук
Праграма на Андроід: «Малітоўнік. Каляндар БГКЦ»
Пра праграму:
Царкоўны каляндар БГКЦ
Літургічныя чытаньні на кожны дзень і ў сьвяты
Кароткія жыцьці сьвятых
Богаслужбовыя тэксты
Акафісты
Ружанец
Малітвы на розныя патрэбы
Біблія па-беларуску (пераклад В. Сёмухі)
Біблія у Сінадальным расейскім перакладзе
План для прачытаньня Бібліі за год
Беларускія хрысьціянскія песьні
Карысная інфармацыя для вернікаў
Таксама адрасы парафіяў БГКЦ

«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» — праграма, задуманая і распрацаваная Рэдакцыяй газеты «Царква» з дапамогай вернікаў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.

Паводле задумы стваральнікаў, у наш час інтэрнэту і смартфонаў, гэтая праграма павінна стаць сёньня свайго роду новай «Малой падарожнай кніжкай» для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсіх, хто хацеў бы жыць і маліцца па-беларуску паводле традыцыі Царквы візантыйскага абраду.

Напэўна, вы знойдзеце пэўныя хібы і недахопы. Праграма будзе ўвесь час удасканальвацца і папаўняцца новай карыснай для вернікаў інфармацыяй. Спадзяемся, з вашай дапамогай яна зможа стаць яшчэ лепшай.

- Калі маеце прапановы па зьмесьце праграмы і хочаце прапанаваць нейкія новыя, карысныя для ўсіх тэксты, або заўважылі ў іх памылку ці недакладнасьць — пішыце СЮДЫ;

- Калі Вы маеце прапановы па тэхнічным паляпшэньні праграмы, сутыкнуліся з нейкім збоем або іншымі праблемамі — пішыце СЮДЫ;

ЗАГРУЗІЦЬ ПРАГРАМУ
Закрыць