Пошук
Відэа
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
«Чудо единения началось!» — фільм 2016 году каталіцкай экуменічнай Супольнасьці «Chemin Neuf», прысьвечаны тэме еднасьці хрысьціянаў.

Айцец Ларан Фабр з Супольнасьці «Chemin Neuf» распавядае пра пяць важных дасягненьняў у дыялогу паміж рознымі хрысьціянскімі Цэрквамі і пра зьбліжэньне хрысьціянаў розных канфесіяў, якое адбываецца ва ўсім сьвеце.

У фільме зьмешчаны 7-хвілінны відэазварот Папы Рымскага Францішка да пратэстантаў (евангельскіх хрысьціянаў), які выклікаў у іх вялікі энтузіязм і зацікаўленасьць.

Напрыканцы фільму каталіцкі сьвятар а. Ларан Фабр дзеліцца разважаньнямі пра чатыры этапы (спосабы) шляху да еднасьці дзеля ажыцьцяўленьня малітвы Хрыста: «Каб усе былі адно, каб сьвет паверыў!».