Пошук
Навіны
01.10.2017
Першаярарх УГКЦ падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за стаўленьне да Ўкраіны
 
Вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, 28 верасьня 2017 году падчас сустрэчы Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у Менску выказаў беларускаму кіраўніцтву падзяку за ўвагу да праблемаў Украіны і гатоўнасьць дапамгчы ў іх вырашэньні.
 
«Вялікі дзякуй, што нават у сваёй прамове сёньня ўспомнілі пра Ўкраіну. Цэрквы Ўкраіны — ня толькі праваслаўныя, каталіцкія, але і пратэстанцкія — імкнуцца зрабіць усё, каб мір, за які мы молімся, перамог. Мы молімся, каб гэтыя вядомыя на ўвесь сьвет менскія дамоўленасьці нарэшце былі выкананыя. Каб гэтыя прынцыпы, якія тут былі абвешчаныя, — прынцып пашаны да міжнароднага права, заклікі спыніць ваенныя дзеяньні, вывесьці замежныя войскі з Украіны, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасьць, — каб яны былі выкананыя ўсімі ўдзельнікамі гэтага працэсу», — адзначыў першаярарх УГКЦ, характарызуючы стаўленьне хрысьціянскіх канфесіяў ва Ўкраіне да узброенага супрацьстаяньня на Данбасе, — паведамляе Catholic.by.
 
«Украінская Грэка-Каталіцкая Царква зьяўляецца Царквой, якая заўсёды была з сваім народам. І сёньня я тут для таго, каб ня толькі ўдзельнічаць у гэтай канферэнцыі, але таксама каб сустрэцца з нашымі братамі грэка-католікамі Беларусі, іх падтрымаць і зрабіць усё для таго, каб узаемаразуменьне і супрацоўніцтва паміж Цэрквамі было добрай будучыняй нашых краінаў, нашых народаў і нашых Цэркваў», — сказаў украінскі грэка-каталіцкі ярарх.
Гл. таксама:
05.10.2017
Першаярарх УГКЦ: «Я з асаблівым хваляваньнем малюся тут з вамі і за вас»
02.10.2017
Упершыню з часоў скасаваньня Уніі грэка-каталіцкі мітрапаліт Кіеўскі адслужыў сьв. Літургію ў Беларусі
19.03.2016
Пасланьне Папы з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору
22.08.2015
Патрыяршы Сабор УГКЦ зьбярэ дэлегатаў з 57 краінаў
08.04.2015
На Вялікдзень з грэка-католікамі Берасьця маліліся прадстаўнікі Генконсульства Ўкраіны