Пошук
Навіны
14.10.2017
Папа Францішак сустрэўся з ўсходнімі патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі
 
«Я рады сустрэцца з вамі, Зьверхнікамі і Айцамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, каб падзяліць радасьці і болі даручаных вашай душпастырскай апецы вернікаў», — сказаў Папа Францішак, вітаючы 9 кастрычніка 2017 году патрыярхаў і вярхоўных архібіскупаў, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Радыё Ватыкану. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама Дзяржаўны Сакратар Сьвятога Пасаду і кіраўніцтва Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
 
«Клопат пра ўсе Цэрквы праяўляецца таксама і праз ерархічную сулучнасьць з Біскупам Рыму, Пераемнікам сьвятога Пятра. Менавіта быць Біскупам Рыму ёсьць падмуркам Пятровага служэньня, што зьяўляецца служэньнем для перадачы любові і ў любові», — адзначыў Папа Францішак, дадаючы: «Я перакананы, што патрэбна надаць імпульс і належна ацаніць у Царкве сувязь, якая яднае калегіяльнасьць і Пятрова першынство, каб рэалізоўваць “дыяканіяльнае першынство” як Servus servorum Dei (Слуга слугаў Божых)».
 
Сьвяты Айцец нагадаў, што сярод задачаў Пераемніка сьвятога Пятра ёсьць дбаць пра добрых біскупаў у мясцовых Цэрквах ва ўсім сьвеце. «Таму прашу вас і вашыя Сіноды супрацоўнічаць у гэтым гэтак важным служэньні, каб вызначаць мужоў, прыдатных да гэтага служэньня», — сказаў Папа, запрасіўшы ўдзельнікаў сустрэчы да дыялогу: «Цяпер перадаю слова вам і паспрабую адказаць на вашыя пытаньні».
 
Затым адбыўся абмен думкамі на тэмы, якія агучыў Сьвяты Айцец.
 
Зьверхнікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў прыбылі ў Рыму, каб узяць удзел у пленарнай сустрэчы Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, што супадае з сьвяткаваньнем 100-ых угодкаў гэтага ватыканскага ведамства.

Фота: Радіо Ватикану.
Гл. таксама:
04.05.2017
Папа ягіпецкім католікам: «ня бойцеся адкрыць свае сэрцы», будзьце будаўнікамі мастоў, дыялогу і згоды
21.10.2016
Беларускія ярархі падарылі Папу Рымскаму беларускі пераклад яго кнігі
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы
25.06.2014
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям
22.05.2013
Папа: пляткарства ўтрымлівае ў сабе «дух Каіна»