Пошук
Навіны
19.10.2017
Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці
 
«Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры, але адначасова і мужнасьці», — сказаў Зьверхнік УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук, разважаючы пра экуменічную місію Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў.
 
У рамках працы пленарнай сесіі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, якая адбывалася з 9 па 12 кастрычніка 2017 году ў Ватыкане, Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) выступіў з дакладам пра экуменічную місію Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
 
«Досьвед апошніх двух стагоддзяў выразна паказвае, што ў аднаўленьні еднасьці ці сулучнасьці Цэркваў хрысьціяне дзеляцца на дзьве катэгорыі: тых, хто прагне еднасьці, і тых, хто яе ня хоча», — адзначыў Зьверхнік УГКЦ, падагульняючы свой выступ перад ўдзельнікамі пленарнага пасяджэньня.
 
«Калі ёсьць жаданьне, заўсёды знойдуцца неабходныя сродкі для яго рэалізацыі. Калі ж такога жаданьня няма, знаходзіцца шэраг прычынаў — гістарычных, пастаральных, кананічных — для таго, каб ухіліцца ад гэтай еднасьці», — канстатаваў Зьверхнік УГКЦ.
 
Сапраўдны экуменізм, на думку Яго Блаславенства Сьвятаслава (Шаўчука), патрабуе пакоры, але адначасова і мужнасьці прабачыць і прасіць прабачэньня: «Аргументы гістарычнага мінулага павінны выкарыстоўвацца выключна для таго, каб пазьбегнуць грахоў мінулага ў нашай будучыні».
 
У сваім дакладзе ўкраінскі першаярарх таксама распавёў пра экуменічную дзейнасьць Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і прапанаваў канкрэтныя крокі на шляху экуменічнага дыялогу.
Гл. таксама:
27.10.2017
Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы
24.12.2013
Ватыканскі ярарх: складанасьць экуменізму – у адрозьненьнях унутры праваслаўных Цэркваў
30.11.2013
Першаярарх УГКЦ адслужыў Боскую Літургію на галоўным алтары ў базыліцы Сьвятога Пятра
24.11.2013
Зьверхнікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў сустрэліся з Рымскім Архірэем
20.11.2010
Завяршылася штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы