Пошук
Навіны
30.03.2018
У Ватыкане выйшаў даведнік па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах
 
Рымскаму Архірэю 24 сакавіка 2018 году ўручылі новае выданьне даведніка па Ўсходніх Каталіцкіх Цэрквах — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Публікацыя даведніка «Oriente Cattolico» прымеркавана да 100-годдзя з дня заснаваньня Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
 
Папярэдняе выданьне датуецца аж 1974 годам. За амаль 45 гадоў адбылося «пераасэнсаваньне эклезіялагічных катэгорыяў і абнаўленьне гістарычнага профілю» усходне-каталіцкіх супольнасьцяў. У новым 3-томавым выданьні зьмешчаны бібліяграфічныя спасылкі, у яго ўключаны картаграфічны разьдзел, які дэманструе прысутнасьць Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у розных краінах сьвету, на ўсіх кантынентах. У даведніку ёсьць таксама разьдзел, прысьвечаны Беларусі.
 
Стваральнікі Даведніка спадзяюцца, што ён стане інструментам для больш глыбокага знаёмства з усходнім хрысьціянствам і з усёй праблематыкай, што з ім зьвязаная. Даведнік можна набыць таксама ў электроннай версіі ў фармаце «кindle». З ім можна азнаёміцца і на сьпецыяльным інтэрнэт-партале www.orientecattolico.com.
 
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры выказаў спадзяваньне, што публікацыя стане для епархій, парафій і навучальных установаў магчымасьцю для вывучэньня і рэфлексіі багатай спадчыны веры, культуры і велізарных пакутаў хрысьціянскага Ўсходу.
 
У першыя тыдні пасьля Вялікадня Даведнік стане даступны ў розных фарматах, будуць арганізаваныя яго прэзентацыі, заявілі ў ватыканскай Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
Гл. таксама:
20.10.2017
У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы
25.10.2014
Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы ў Львове
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
11.07.2014
Цэрквы Ўкраіны заклікаюць сепаратыстаў скласьці зброю і вызваліць усіх закладнікаў
26.06.2014
Зьверхнік УГКЦ распавёў Сьвятому Айцу пра “боль ўкраінскага народу”