Пошук
Навіны
03.07.2018
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
 
«Gaudete et exsultate» — «Радуйцеся і весяліцеся» (Мц 5, 12) — пад такім дэвізам адбудзецца сёлета чарговая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак 10-15 ліпеня 2018 году.
 
Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва ў Віцебску да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх мучанікаў манахаў-базыльянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
 
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 10 ліпеня 2018 году, Боскай Літургіяй а 7-й гадз. у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А.
 
І этап — аўторак, 10 ліпеня: Віцебск — Заронава.
«Молімся за Царкву».
 
ІІ этап — серада, 11 ліпеня: Заронава — Шуміліна.
«Молімся за ярархаў і служыцеляў Царквы».
 
ІІІ этап — чацьвер, 12 ліпеня: Шуміліна — Обаль.
«Молімся за сем’і».
 
IV этап — пятніца, 13 ліпеня: Обаль — Гараны.
«Молімся за моладзь».
 
V этап — субота, 14 ліпеня: Гараны — Струньне — Полацак.
«Молімся за тых, хто шукае Бога».
 
У нядзелю, 15 ліпеня 2018 году, у Полацку ля храму сьв. Параскевы Полацкай, што ў прыватным сектары Кароўнікі па вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзалу аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку «вул. Бабушкіна») — будзе адслужана сьвяточная Боская Літургія. Яна пачнецца а 10.30 гадз.
 
Вернікі могуць далучыцца на любым этапе пілігрымкі.

Тэлефон для кантактаў: а. Зьміцер (29) 675-29-97, Velcom.
У Менску зьвяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88-99-550, МТС.
Гл. таксама:
06.07.2017
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
25.07.2016
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву
19.07.2015
Грэка-католікі ўшанавалі памяць Полацкіх мучанікаў
07.07.2014
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку ў Полацак
05.07.2010
Вернікі ўсходняга і лацінскага абрадаў разам ушанавалі памяць Яна Хрысьціцеля