РАЗЬДЗЕЛЫ:
Кніга Эстэр
РАЗЬДЗЕЛ 5
1. На трэці дзень Эстэр адзелася па-царску. І стала яна на ўнутраным двары
царскага дома, перад домам цара; а цар сядзеў тады на царскім троне сваім, у
царскім доме, проста і насупраць уваходу ў дом. Калі цар убачыў царыцу Эстэр,
якая стаяла на двары, яна знайшла міласьць у вачах яго.
2. І працягнуў цар да Эстэры залаты скіпетр, які быў у руцэ ў яго, і
падышла Эстэр і дакранулася да канца скіпетра.
3. І сказаў ёй цар: што табе, царыца Эстэр, і якая просьба твая? Нават да
паўцарства будзе дадзена табе.
4. І сказала Эстэр: калі цару заўгодна, хай прыйдзе цар з Аманам сёньня на
гасьціну, якую я прыгатвала яму.
5. І сказаў цар: схадзеце хутчэй па Амана, каб зрабіў па слове Эстэры. І
прыйшоў цар з Аманам на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр.
6. І сказаў цар Эстэры пры піцьці віна: якое жаданьне тваё? яно будзе
задаволена; і якая просьба твая? хоць бы да паўцарства, яна будзе выканана.
7. І адказвала Эстэр і сказала: вось маё жаданьне і мая просьба:
8. калі я знайшла добрую волю ў вачах цара, і калі цару заўгодна задаволіць
жаданьне маё і выканаць просьбу маю, дык хай цар з Аманам прыйдзе на гасьціну,
якую я прыгатую ім, і заўтра я выканаю слова цара.
9. І выйшаў Аман у той дзень вясёлы і дабрадушны. І калі ўбачыў Аман
Мардахэя каля брамы царскае, і той ня ўстаў і зь месца не скрануўся перад ім,
тады напоўніўся Аман гневам на Мардахэя.
10. Аднак жа сьцярпеў Аман. А калі прыйшоў у дом свой, дык паслаў паклікаць
сяброў сваіх і Зэрэш, жонку сваю.
11. І расказваў ім Аман пра вялікае багацьце сваё і пра мноства сыноў сваіх
іпра ўсё тое, як узьвялічыў яго цар і як узьнёс над князямі і слугамі
царскімі.
12. І сказаў Аман: ды і царыца Эстэр нікога не паклікала з царом на
гасьціну, якую яна прыгатавала, акрамя мяне; так і назаўтра я кліканы да яе з
царом.
13. Але ўсяго гэтага ня досыць мне, пакуль я бачу Мардахэя Юдэя, як ён
сядзіць каля брамы царскай.
14. І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: хай падрыхтуюць
дрэва вышынёю ў пяцьдзясят локцяў, і раніцай скажы цару, каб павесілі Мардахэя
на ім, і тады весела ідзі на гасьціну з царом. І спадабалася гэта слова Аману,
іён падрыхтаваў дрэва.