РАЗЬДЗЕЛЫ:
Кніга Эстэр
РАЗЬДЗЕЛ 6
1. У тую ноч Гасподзь забраў сон у цара, і ён загадаў прынесьці памятную
кнігу дзённых запісаў; і чыталі іх перад царом,
2. і знойдзена запісанае там, як данёс Мардахэй на Гавату і Тару, двух
еўнухаў царскіх, якія ахоўвалі парог, якія намышлялі накласьці руку на цара
Артаксэркса.
3. І сказаў цар: якая дадзена пашана і адрозьненьне Мардахэю за гэта? І
сказалі хлопчыкі царовыя, якія служылі пры ім: нічога ня зроблена яму.
4. І сказаў цар: хто на двары? Аман прыйшоў тады на зьнешні двор царскага
дома пагаварыць з царом, каб павесілі Мардахэя на дрэве, якое ён падрыхтаваў
для яго.
5. І сказалі хлопчыкі цару: вось, Аман стаіць на двары. І сказаў цар: хай
увойдзе.
6. І ўвайшоў Аман. І сказаў яму цар: што зрабіў бы таму чалавеку, якога цар
хоча вылучыць пашанай? Аман падумаў у сэрцы сваім: каму іншаму захоча цар
зрабіць пашану, акрамя мяне?
7. І сказаў Аман цару: таму чалавеку, якога цар хоча вылучць пашанаю,
8. хай прынясуць вопратку царскую, у якую апранаецца цар, і прывядуць каня,
на якім езьдзіць цар, пакладуць царскі вянок на галаву яму,
9. і хай пададуць вопратку і каня ў руку аднаму зь першых князёў царскіх, -
іапрануць таго чалавека, якога цар хоча вылучыць пашанаю, і вывядуць яго на
кані на гарадскі пляц, і абвесьцяць перад ім, так робіцца таму чалавеку, якога
цар хоча вылучыць пашанай!
10. І сказаў цар Аману: зараз жа вазьмі вопратку і каня, як ты сказаў, і
зрабі гэта Мардахэю Юдэю, які сядзіць каля царскае брамы; нічога не прапусьці
зтаго, што ты казаў.
11. І ўзяў Аман вопратку і каня і апрануў Мардахэя, і вывеў яго на кані на
гарадскі пляц і абвясьціў перад ім: так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча
вылучыць пашанаю!
12. І вярнуўся Мардахэй да царскае брамы. А Аман пасьпяшаўся ў дом свой,
журботны і закрыўшы галаву.
13. І пераказаў Аман Зэрэшы, жонцы сваёй, і ўсім сябрам сваім усё, што
здарылася зь ім. І сказалі яму мудрацы ягоныя і Зэрэш, жонка ягоная: калі з
племені Юдэяў Мардахэй, празь якога ты пачаў падаць, дык не перасіліш яго, а,
мабыць, упадзеш перад ім.
14. Яны яшчэ гутарылі зь ім, як прыйшлі еўнухі цара і сталі прысьпешваць
ісьці на гасьціну, якую прыгатавала Эстэр.