РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8]

Найвышэйшая Песьня Саламонава

<< Назад
РАЗЬДЗЕЛ 2
1. Я - раўнінны нарцыс Саронскі, я - лілея з даліны!
2. Як лілея сярод бадзякоў - каханая сярод сябровак!
3. Як яблыня сярод лясных дрэў - каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю ясядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць.
4. Увёў ён мяне ў дом піру, нада мной яго сьцяг - каханьне!
5. Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асьвяжэце мяне, бо я зьнемагла ад каханьня.
6. Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае.
7. Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце іня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама!
8. Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, -
9. мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай.
10. Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі!
11. Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся;
12. кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,
13. налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!
14. Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас - салодкі, бо мне тварык твой вабны!
15. Лавіце нам лісянятак і лісак лавіце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце!
16. Каханы аддадзены мне, я - яму; ён пасьвіць сярод лілеяў.
17. Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, пасьпяшайся назад, як сарна, мой мілы, ці як алень малады на вышынях Бэтэр.
Далей >>
Іншыя кнігі
Закрыць