РАЗЬДЗЕЛЫ:
[1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8]

Найвышэйшая Песьня Саламонава

<< Назад
РАЗЬДЗЕЛ 3
1. Я начамі на ложку шукала каханага сэрца майго, я шукала яго, не знайшла.
2. Устану, і горад увесь абыду, па вуліцах і па завулках, шукацьму таго, каго сэрцам кахаю, я шукала яго, не знайшла.
3. Сустрэлі мяне вартавыя, што па горадзе йшлі дазорам: «Ці бачылі вы, каго сэрцам кахаю?»
4. Толькі я іх мінула, як знайшла, каго сэрцам кахаю; прывяла яго ў дом сваёй маці, у сьвяцёлку роднае маці сваёй.
5. Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце іня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама!
6. Хто там выходзіць з пустэльні, нібыта слуп дыму, хто там акураны мірай, пахошчамі і фіміямамі ўсякімі?
7. Вось Саламонаў ложак: шасьцьдзясят мужчын навокал яго, дужых мужоў Ізраільскіх.
8. І кожны мечам аперазаны, кожны навучаны біцца; у кожнага меч пры баку дзеля страху начнога.
9. Паланкін зрабіў сабе цар з дрэваў Ліванскіх,
10. слупцы ў ім зрабіў са срэбра, більцы з золата, а з пурпуры падушка; а ўсярэдзіне ўслалі любоўна Ерусалімскія дочкі.
11. Выходзьце, дзяўчаты, на цара Саламона зірнеце, дочкі Сіёнскія, на вянок, якім яго маці ў дзень вясельля ўвянчала, у дзень радасьці сэрца ягонага.
Далей >>
Іншыя кнігі
Закрыць