Пошук
Абвесткі

У Празе аднаўляюцца беларускія набажэнствы

У нядзелю, 25 верасьня, у Празе ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна аднаўляюцца беларускія набажэнствы. Кожную апошнюю нядзелю месяца іх будзе служыць беларускі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка.

   
У інтэрв’ію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў:
 
“Я рады паведаміць пражскім вернікам і ўсім беларусам, што наша Беларускае грэка-каталіцкае душпастырства Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе пасьля летніх вакацыяў аднаўляе штомесячныя набажэнствы. Запрашаю сем’і, у якіх ёсьць малыя дзеці, прыводзіць іх на заняткі ў нядзельнай школцы.
 
Апрача сьвятых Літургіяў у кожную апошнюю нядзелю месяца мы таксама будзем служыць на Дзяды, на Каляды, на Дабравешчаньне 25 сакавіка і на Вялікдзень. На Дзяды і на Дзень Волі разам наведаемся на Альшанскія могілкі, асьвецім магілы і памолімся за нашых герояў. Таксама ў маіх планах арганізацыя некалькіх падарожжаў, аб якіх будзе абвешчана дадаткова. Заклікаю беларусаў Чэхіі не забывацца ня толькі аб хлебе штодзённым, але і аб ежы духоўнай”.
 
Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.
 
Пачатак багаслужбы аб 11:00 у нядзелю, 25 верасьня 2011 году.
Гл. таксама:
08.07.2014
Полацкая трагедыя 1705 году
14.03.2013
У Пецярбургу пачаліся набажэнствы на беларускай мове
13.12.2012
Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю
27.12.2010
Каляды ў Празе
30.10.2010
У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы