Пошук
Абвесткі

Навіны з Ватыкану ў эфіры Беларускага радыё

Навіны з Ватыкану цяпер можна пачуць у эфіры Беларускага радыё — паведамляе прэс-служба Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. Кожную нядзелю ў 8.55 на хвалях Першага нацыянальнага канала цяпер гучыць выпуск навін, падрыхтаваны Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. У ім гаворыцца пра падзеі, што адбываліся на працягу тыдня ў Сьвятым Пасадзе і Царкве ў Беларусі.
  
Выхад праграмы ў эфір стаў вынікам мінулагодняй сустрэчы ў Менску намесьніка генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё кс. Анджэя Капроўскага і кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандра Амяльчэні з кіраўніцтвам Беларускага радыё. На працягу года вялася падрыхтоўка да рэалізацыі праекту, і 10 чэрвеня 2012 году першая 5-хвілінная праграма выйшла ў эфір.
 
Ксёндз Аляксандар Амяльчэня лічыць, што факт зьяўленьня ватыканскай праграмы ў эфіры Беларускага радыё зьяўляецца своеасаблівым «прарывам», які вызначае далейшыя шляхі супрацоўніцтва на карысьць беларускіх католікаў. «Гэта сапраўды знакавая падзея — чуць голас Папы, які імкнецца весьці дыялог са сьветам на хвалях беларускай радыёстанцыі», — падкрэсьліў сьвятар. На яго думку, Ватыканскае радыё — гэта адзіная беларускамоўная крыніца дакладнай, поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі пра Сьвятога Айца і Ватыкан. «Гэта прыемна і важна, што доступ да такой інфармацыі атрымалі і беларускія радыёслухачы з дапамогай нацыянальнага радыё», — заявіў кс. Аляксандар Амяльчэня.

Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
16.09.2015
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад?
03.03.2015
У Беларусь прыедзе Дзяржаўны Сакратар Ватыкану
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
31.01.2012
Ватыкан лічыць, што дыялог з пяцідзясятнікамі магчымы