Пошук
Бібліятэка
Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Дакументы да гiсторыi царквы ў Беларусi XV—XIX стст. у фондзе «Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii»: Даведнiк / Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Полацкая грэка-каталіцкая грамада. Склад. С.I. Паўловiч, Т.М. Мальцава — Мiнск—Полацк: «Сафія», 1999. — 386 с. — ISBN 985-6448-05-0, 500 ас.

Унiяцкае духавенства захавала мноства каштоўных дакументаў з жыцьця Царквы. Надзвычай багатая i разнастайная iнфармацыя пра унiю ў Беларусi зьмяшчаецца ў архiвах i рукапiсных аддзелах бiблiятэк Лiтвы, Польшчы, Расеi, Украiны. Праца над тэматычным даведнiкам была распачата з Расейскага дзяржаўнага гiстарычнага архiву ў Санкт-Пецярбургу, дзе захоўваецца большая частка дакументаў азначанай тэматыкі, у тым лiку велiзарны архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў (фонд № 823 «Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii»), у якiм сабрана 5850 адзiнак захаваньня за 1470—1871 гг. Згаданы фонд зьяўляецца аб’ектам дадзенага даведнiка.

Упершыню некаторыя дакументы архiва ўніяцкіх мітрапалітаў былi выдадзены ў 3-х тамах «Актов, относящихся к истории Западной России» i першых 2-х тамах «Актов, относящихся к истории Южной и Западной России», «Вестнике Юго-Западной и Западной России».

Акрамя дакументаў выйшлi ў сьвет два тамы апiсаньня канцылярыi мiтрапалiтаў грэка-унiяцкiх цэркваў пад назвай «Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов», т. I (1470—1700), СПб., 1897; т. II (1701—1839), СПб., 1907. Задачай апiсаньня было даць iнфармацыю аб дакументах праз загаловак справы з пералiкам асобаў, мясьцiнаў i зьместу (тэматыкi).

Даведнiк, які падрыхтавалі і выдалі Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы разам Полацкай грэка-каталіцкай грамадой, складзены з трох частак на падставе iснуючых вопiсаў паводле храналагiчнага прынцыпу. Першыя дзьве часткi зьмяшчаюць апiсаньне дакументаў, што друкавалiся ў Санкт-Пецярбургу ў 1897 i 1907 гг. Частка I — гэта вопіс дакументаў з архіву ўніяцкіх мітрапалітаў за 1470-1700 гг., частка II — за 1701—1839 гг. У 1950—1952 гг. дакументы, якiя не трапiлi ў першы i другi тамы «Описания документов архива западнорусских униатских митрополитов», пасьля навуковай распрацоўкi ўвайшлi ў трэцi вопiс. Ён налiчвае 1588 адзiнак захаваньня за 1407—1871 гг. Вопiс іх быў складзены ў 1950—1952 гг., ён не друкаваўся i таму невядомы шырокаму колу дасьледчыкаў. Таксама ў даведніку зьмешчаны паказальнік геаграфіiчных назваў, паказальнiк iмёнаў, тлумачальны слоўнiк.

Даведнік, які прапануецца, гэта фактычна друкаваны каталог, дзе пададзеныя зьвесткi з гiсторыi Царквы ў Беларусi XV—XIX стст. з фонду «Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii».

Выданьне прызначана шырокаму колу дасьледчыкаў гiсторыi Беларусi. Гiстарычныя дакументы з архiву ўнiяцкiх мiтрапалiтаў — гэта невычэрпная крынiца для кожнага сур’ёзнага дасьледчыка палiтычнай, сацыяльнай, культурнай i канфесiйнай гiсторыi Беларусi XVI—XIX стст.

"Archiu unijackich mitrapalitau T. 1.pdf"

Гл. таксама:
14.10.2016
«Быць сьведкамі Евангельля любові для кожнага чалавека»
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква
04.10.2014
Прававы стан Уніяцкай Царквы ў Расейскай імперыі ў XIX ст. і эвалюцыя царскай палітыкі (ч. 3)
01.01.2014
175-ыя ўгодкі Царкаўнянскага пратэсту ўніяцкага духавенства
06.06.2009
У газеце "Царква" № 4 (59) за 2008 год Рэдакцыя падае наступную інфармацыю: "І ўсё ж аб’ектыўна сёньня можна сьцьвярджаць, што ў 1930-ыя гг. у Заходняй Беларусі было каля 20 уніяцкіх парафіяў і місійных пляцовак, а колькасьць вернікаў складала 9-10 тысячаў". Ці хадзілі вы ў звычайную школку? Падзяліце пляцоўкі і вернікаў. Падумайце аб выніках. Дарэчы, самая вялікая парахфія, Альбярцінская, налічвала толькі каля 70-100 людзей. Таму польская лічба ў 3000 чалавек выглядае больш натуральна. Фантазія ў вас... Уніятаў было як бярозак у гаю...