Пошук
Бібліятэка
Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец». Берасьце: Рэдакцыя газеты «Царква», 2000. — 30 с.

Катэхетычны сшытак «Бог наш Айцец» (1-ы год навучаньня) прызначаны для заняткаў у нядзельнай школе з дзецьмі 6-7 гадоў у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Складаецца з 28 тэматычных заняткаў. Падрыхтаваны на падставе напрацовак Пецярбургска-Маскоўскага каталіцкага цэнтру катэхізацыі.

Мэтай катэхезы дашкольнага ўзросту ёсьць фармаваньне цеснай эмацыйнай сувязі дзіцяці з Богам як любячым Айцом, з Ісусам Хрыстом як добрым Настаўнікам, удзячнасьць за жыцьцё і прыгажосьць сьвету, за подзьвіг выкупленьня Ісуса Хрыста. У час катэхезы дзіцяці перадаюцца асновы праўды пра чалавека як пра Божае стварэньне, пачатковыя веды пра маральны закон павагі і любові да бліжніх і да самога сябе. Патрэбна абудзіць у дзіцяці жаданьне жыць для Бога, здольнасьць радавацца прысутнасьці Госпада ў Царкве і здольнасьць зьвяртацца ў сваіх патрэбах да Дзевы Марыі як да Маці ўсіх людзей.

"Dz-katecheza-1_Бог наш Айцец-нарк.pdf"

Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
02.02.2017
Навяртаньне
10.07.2016
«Веру ў Адзіную Царкву»
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны
07.04.2012
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску