Пошук
Бібліятэка
Набажэнствы ў гонар мучанікаў Падляшскіх. / Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.— Берасьце: Рэдакцыя газеты «Царква», 2008. — 44 с.

У гэтым выданьні зьмешчаны акафіст і малебен, якія напісаны ў гонар простых сялянаў-уніятаў з парафіі ў маленькім прыбужскім мястэчку Пратулін, што на польска-беларуска-ўкраінскім памежжы на Падляшшы. Яны праславіліся незвычайнай мужнасьцю духа і веры падчас перасьледаваньняў Уніяцкай Царквы ў другой палове XIX стагоддзя. Гэтыя набажэнствы — даніна павагі нашым продкам-уніятам, якія цярпелі і аддалі свае жыцьці за родную веру і еднасьць Царквы Хрыстовай, яны павінны ўзбагаціць малітоўнае жыцьцё Беларускай Грэка-Каталiцкай Царквы.

Трагічныя падзеі ў Пратуліне не былі адзіным падобным выпадкам на Падляшшы ў 1874-75 гг. Але пра іх захавалася найбольш зьвестак, і таму менавіта ўніяты з Пратуліна былі абраныя кандыдатамі на алтар як прадстаўнікі ўсіх уніяцкіх мучанікаў за веру і еднасьць Царквы Хрыстовай. Ад самага пачатку ўніяты, што загінулі пры абароне сваёй парафіяльнай царквы ў Пратуліне, уважаліся за мучанікаў сваякамі і іншымі парафіянамі ня толькі на Падляшшы, але таксама і ва ўсёй Каталіцкай Царкве. Даніну павагі ўніяцкім мучанікам з Падляшша аддавалі папы Пій IХ, Леў ХIII, Пій ХII.

6 кастрычніка 1996 году, у 400-ыя ўгодкі Берасьцейскай уніі, Вінцэнт Леванюк і 12 яго паплечнікаў былі ўрачыста беатыфікаваныя ў Рыме Папам Янам Паўлам II.

Дзень памяці 13 уніяцкіх мучанікаў Падляшскіх у нашай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве адзначаецца 23 студзеня. Акафіст у гонар мучанікаў Падляшскіх можна сьпяваць ня толькі ў гэты дзень, але таксама падчас Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў (18-25 студзеня) і ў кожную суботу, бо гэты дзень тыдня прысьвечаны памяці мучанікаў Царквы.

Аўтар арыгінальнага (польскага) тэксту Акафісту ў гонар мучанікаў Падляшскіх — айцец архімандрыт Раман Пентка, MIC (Польшча).

Тэкст Малебну да Падляшскіх мучанікаў падрыхтаваны паводле ўкраінскага выданьня: Петро Сивіцкий. Блаженні Підляські мученики з Пратулина. Видавництво Отців Василіян «Місіонер». — Львів, 1999.

Пераклад тэкстаў на беларускую мову зрабілі Ігар Бараноўскі і Сьвятлана Варонік (Берасьце).

"Akafist-Padl-muczanikam.pdf"

Гл. таксама:
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
18.10.2016
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
14.10.2016
«Быць сьведкамі Евангельля любові для кожнага чалавека»
28.06.2015
Падзяляючы спадчыну Скарыны
20.11.2010
Завяршылася штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы