Пошук
Царква і Грамадзтва
21.02.2014
У Беларусі 23 лютага — Дзень малітвы за Ўкраіну
 
У сувязі з трагічнымі падзеямі ва Ўкраіне каталіцкія ярархі Беларусі зьвярнуліся да вернікаў з просьбай у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага 2014 году, маліцца і пасьціцца ў інтэнцыі мірнага вырашэньня канфлікту ў гэтай суседняй краіне.
 
21 лютага 2014 году ў Менску адбылося 56-е пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, паведамляе Catholic.by, на якім, сярод іншых пытаньняў, быў прыняты зварот да беларускіх вернікаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Ніжэй прапануем тэкст гэтага звароту.
 
“Умілаваныя ў Хрысьце Пану браты і сёстры!
 
З вялікім непакоем мы сочым за тым, што адбываецца ў апошні час ва Ўкраіне. Дадзеная сітуацыя зьяўляецца для нас заклікам да малітоўнай салідарнасьці ў інтэнцыі мірнага вырашэньня гэтага драматычнага канфлікту.
 
Папа Францішак заахвоціў да мірнага заканчэньня канфлікту ва Ўкраіне, запэўніўшы ў сваёй блізкасьці да ўкраінскага народу і малітве за ахвяры насільля, членаў іх сем’яў і параненых.
 
Па прыкладзе Сьвятога Айца зьвяртаемся з вялікай просьбай да ўсіх вернікаў Каталіцкай Касцёлу ў Беларусі, каб нядзеля 23 лютага гг. стала Днём малітвы і посту ў інтэнцыі Ўкраіны.
 
Заахвочваем, каб у гэты дзень ва ўсіх касьцёлах і капліцах нашай краіны падчас сьвятых Імшаў і эўхарыстычных набажэнстваў узносілася малітва за Ўкраіну, каб усе бакі спынілі любыя акты насільля і шукалі згоды і міру.
 
Міласэрнаму Богу давяраем усіх ахвяраў гэтага канфлікту, а сем’і загінуўшых запэўніваем у малітоўнай памяці, выказваючы ім словы сардэчнага спачуваньня”.
 
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі наказвае азнаёміць вернікаў з гэтым паведамленьнем у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага, падчас парафіяльных аб’яваў.
Гл. таксама:
06.03.2014
Галоўны рабін Украіны заявіў, што галоўная небясьпека для габрэяў – не нацыяналісты, а расейскія правакацыі
25.02.2014
Зьверхнік УГКЦ падзякаваў католікам Беларусі за малітоўную салідарнасьць і падтрымку
19.02.2014
Папа заклікае да згоды і міру ва Ўкраіне
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
24.03.2011
Украінскія ярархі зрабілі выбар новага Зьверхніка Царквы