Пошук
Царква і Грамадзтва
03.10.2013
Папа Францішак заклапочаны лёсам затрыманага ксянзда Лазара
 
30 верасьня 2013 году Яго Сьвятасьць Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці, паведамляе Catholic.by.
 
Падчас саракахвіліннай сустрэчы Папа цікавіўся жыцьцём і персьпектывамі разьвіцьця сітуацыі ў Беларусі. Асаблівую ўвагу Рымскі Архірэй прысьвяціў сітуацыі Каталіцкай Царквы ў Беларусі, радуючыся прагрэсу ў службе Евангельлю на карысьць усяго беларускага народу і яго культуры.
 
Падчас аўдыенцыі Папа Францішак атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі нунцый, пра сітуацыю з кс. Уладзіславам Лазарам, выказваючы сваю заклапочанасьць і просячы, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі аб разьвіцьці гэтай справы. Нагадаем, ксёндз Уладзіслаў Лазар бы ў затрыманы органамі КДБ на пачатку чэрвеня 2013 году і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску. Ксёндз Лазар абвінавачваецца паводле пункта 1 артыкула 356 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь («Здрада дзяржаве»). Ягоная крымінальная адказнасьць вызначаецца як саўдзел. У прыватнасьці, кс. Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.
 
Папа запэўніў усю каталіцкую супольнасьць у Беларусі ў асаблівай блізкасьці і ў сваёй асаблівай, бацькоўскай увазе да гэтай далікатнай сітуацыі з каталіцкім сьвятаром.
 
Рымскі Архірэй папрасіў свайго Прадстаўніка ў Беларусі перадаць усім грамадзянам краіны цёплае прывітаньне і запэўніў у сваёй малітве, павазе і сімпатыі.
 
У бліжэйшыя дні архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці сустрэнецца таксама з Дзяржаўным Сакратаром Ватыкану і іншымі прадстаўнікамі Дзяржсакратарыяту, а таксама з старшынём Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардыналам Куртам Кохам, старшынём Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу кардыналам Жанам-Луі Таранам, старшынём Папскай Рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі, Прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, Патронам Мальтыйскага Ордэнукардыналам Паола Сардзі, Прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства архібіскупам Бэньямінам Стэла, кардыналам Ражэ Эчэгараем і іншымі прадстаўнікамі Сьвятога Пасаду.
Гл. таксама:
26.11.2015
Кніга пра ўніяцкіх сьвятароў Беларусі перададзеная Рымскаму Архірэю
25.10.2013
Апостальскі Нунцый сустрэўся з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у сьледчым ізалятары КДБ
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам
06.02.2012
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас
12.10.2011
У Беларусі распачынае служэньне новы Апостальскі нунцый