Пошук
Царква і Грамадзтва
06.12.2017
«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» — беларуская праграма на Андроід
 
Паводле задумы стваральнікаў, у наш час інтэрнэту і смартфонаў, гэтая праграма павінна стаць сёньня свайго роду новай «Малой падарожнай кніжкай» для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсіх, хто хацеў бы жыць і маліцца па-беларуску паводле традыцыі Царквы візантыйскага абраду.
 
«Малітоўнік. Каляндар БГКЦ» — праграма, задуманая і распрацаваная Рэдакцыяй газеты «Царква» з дапамогай вернікаў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. Яе прэзентацыя з расповедам пра магчымасьці адбылася 2 сьнежня 2017 году падчас парафіяльнага фэсту ў Берасьці, на які прыбылі грэка-каталіцкія сьвятары і вернікі з розных гарадоў Беларусі, а таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр. Гэтая падзея, як і ўсё сьвяткаваньне, была прымеркаваная да 500-годдзя выданьня Бібліі Францішка Скарыны і 400-годдзя Базыльянскага чыну сьв. Язафата.
 
У гэтай праграме вы знойдзеце:
• Царкоўны каляндар БГКЦ
• Літургічныя чытаньні на кожны дзень і ў сьвяты
• Кароткія жыцьці сьвятых дня
• Богаслужбовыя тэксты
• Акафісты
• Ружанец і разважаньні на яго
• Малітвы на розныя патрэбы
• Біблія па-беларуску (пераклад В. Сёмухі)
• Біблія ў Сінадальным расейскім перакладзе
• План для прачытаньня Бібліі за год
• Беларускія хрысьціянскія песьні
• Кантакты, адрасы парафіяў БГКЦ і час малітвы
• Карысную інфармацыю для вернікаў і інш.
Падборка і падрыхтоўка тэкстаў для праграмы, агульны дызайн — Ігар Бараноўскі.
 
Літургічныя тэксты, акафісты і малітвы — паводле сайту «Часасловец» і матэрыялаў рэдакцыі газеты «Царква».
 
Тэксты літургічных чытаньняў — на дадзены момант паводле Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі.
 
Распрацоўка праграмы і тэхнічная рэалізацыя праекту — © Рэдакцыя газеты «Царква».
 
Дзякуем:
 
— Валеру Гаўруту за карысныя прапановы, асабліва за ідэю стварэньня ў Бібліі паралельных месцаў і яе тэхнічную рэалізацыю ў праграме;
 
— Сяргею Карнелюку, Міхаілу Волкаву і Аляксандру Красоўскаму — за тэхнічныя парады;
 
— а. Ігару Кандрацьеву, а. Віталю Быстрову, а. Андрэю Буйнічу — за кансультацыі і парады.
 
Напэўна, вы заўважыце пэўныя хібы і недахопы. Праграма будзе ўвесь час удасканальвацца і папаўняцца новай карыснай для вернікаў інфармацыяй. Спадзяемся, з вашай дапамогай яна зможа стаць яшчэ лепшай.
 
Калі маеце прапановы па зьмесьце праграмы і хочаце прапанаваць нейкія новыя, карысныя для ўсіх тэксты, або заўважылі ў іх памылку ці недакладнасьць — пішыце на email: bgkc_carkva@tut.by, Ігар Бараноўскі.
 
Калі Вы маеце прапановы па тэхнічным паляпшэньні праграмы, сутыкнуліся з нейкім збоем або іншымі праблемамі — пішыце на email: carkva@m.carkva-gazeta.by, © Рэдакцыя газеты «Царква».
 
Будзем удзячныя, калі Вы раскажаце пра праграму і падзеліцеся ёй з вернікамі БГКЦ, Вашымі сябрамі і знаёмымі.
 
Падтрымайце наш праект матэрыяльна сваім грашовым ахвяраваньнем:
 
• Р/р BY05 ABLT 3015 0046 4933 1001 0001 у ЦБУ ЗАТ «Абсалютбанк», ABLT BY22, вул. Горкага, 31, г. Брэст, УНП 200558013
 
• на картку: 4916 9896 0278 1493 (для жыхароў Беларусі)
Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
21.09.2013
Сьвятар, які сьведчыць любоў да Бога і Бацькаўшчыны
20.02.2013
Растлумачце, калі ласка, па якой прычыне беларуская Ўніяцкая Царква жыве па грыгарыянскім календары, а ўкраінская — па юльянскім? Дзякуй.
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
27.04.2009
Каким переводом Библии на белорусский язык пользуется Белорусская Греко-Католическая Церковь? У меня есть белорусский перевод Василия Сёмухи, но им пользуются римо-католики. Я слышал, что у греко-католиков какой-то другой перевод. С уважением.