Пошук
Відэа
Пульс хрысьціянскай Беларусі: пілігрымка Віцебск — Полацак
9-13 ліпеня 2014 году адбылася штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Шлях пілігрымаў штогод праходзіць па сталым маршруце: ад месца трагічнай сьмерці ў Віцебску ўніяцкага архібіскупа Полацкага сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) да месца мучаніцкай сьмерці пяці манахаў-базыльянаў у Полацку.

З надзеяй і малітвай на адзначэньне Царквою подзьвігу гэтых мучанікаў за справу царкоўнай еднасьці, а таксама з сваімі асабістымі просьбамі беларускія вернікі і госьці з-за мяжы праходзяць шлях больш за сто кіламетраў на працягу 4 дзён. Сёлета адбылася ўжо 20-ая пілігрымка.