Пошук
Відэа
Памяць пра біскупа Чэслава Сіповіча ў яго родных мясьцінах
У 100-ыя ўгодкі з дня народзінаў першага ў XX стагоддзі беларускага грэка-каталіцкага біскупа Ўладыкі Чэслава Сіповіча пра яго ўспаміналі ў яго роднай парафіі ў Ідолце.

Ушаноўваючы памяць выдатнага беларускага рэлігійнага і культурна-асьветніцкага дзеяча біскупа Чэслава Сіповіча (1914-1981), група грэка-католікаў наведала яго родную парафію ў Ідолце і вёску Малая Дзедзіна (раней — Дзедзінка), дзе ён нарадзіўся.

Пра сям’ю Сіповічаў грэка-католікам распавёў адзін з сваякоў біскупа.

З нагоды парафіяльнага сьвята ў Ідолце і юбілею славутага земляка-біскупа ўрачыстую сьв. Імшу ў мясцовым касьцёле ўзначальваў рыма-каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У парафіяльным сьвяткаваньні ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі беларускіх грэка-католікаў на чале з Апостальскім Візітатарам БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам, які зьвярнуўся да землякоў грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча з вітальным словам.