Пошук
Відэа
500 гадоў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні (Базыльянскія муры)
Царква Сьвятой Тройцы ў Вільні (Базыльянскія муры) — адзін з галоўных цэнтраў пашырэньня Уніі, збудаваны на сродкі найвышэйшага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага ў 1514-1516 гг. на месцы мучаніцкай сьмерці Віленскіх мучанікаў — сьвятых Антона, Яна і Яўстаха, у гонар славутай перамогі пад Воршай.

Пры гэтай царкве пачынаў свой манаскі шлях і служэньне справе еднасьці Царквы сьв. Язафат (Кунцэвіч).

Сёлета гэтая старажытная сьвятыня, якая належыць манахам-базыльянам, адзначае сваё 500-годдзе.