Пошук
Відэа
Памёр айцец Аляксандар Надсан
15 красавіка 2015 году ва ўзросьце 88-мі гадоў у Лондане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан. Чалавек-легенда і гонар беларускае нацыі. Пра знакавую постаць для ўсіх беларускіх грэка-католікаў, Апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў у замежжы — рэпартаж Аркадзя Несьцярэнкі, Белсат.

Пра а. Аляксандра Надсана для Белсату распавядае філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая ды пісьменьнік Уладзімір Арлоў.