Пошук
Відэа
Тэлепраграма «Існасьць». Пра Грэка-Каталіцкую Царкву ў Беларусі
Адзін з лютаўскіх выпускаў 2016 году праграмы «Існасьць» Белтэлерадыёкампаніі прысьвечаны гісторыі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, ад падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай Уніі ў 1596 годзе да нашых дзён, яе сучаснаму жыцьцю.

Як адзначаецца ў тэлепраграме, якая была падрыхтавана журналісткай Інгай Бяловай, грэка-каталіцтва, таксама як праваслаўе і рыма-каталіцтва, адыграла сваю ролю ў гісторыі фармаваньня беларускага народу. Тым больш што ў канцы XVIII стагоддзя 75% насельніцтва краіны былі грэка-католікамі.

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), іншыя сьвятары і вернікі БГКЦ распавядаюць у тэлесюжэце пра сучасныя задачы, якія стаяць перад БГКЦ, яе місію ў беларускім грамадзтве, формы сацыяльнага служэньня, адметнасьць беларускага грэка-каталіцтва і пра штодзённае духоўнае жыцьцё парафіяльных і манаскіх супольнасьцяў БГКЦ.