Пошук
Відэа
Перадумовы і значэньне Берасьцейскай Уніі
У перадачы тэлеканалу РТБ (Роўна, Украіна) пра значэньне Берасьцейскай царкоўнай Уніі 1596 году гісторык, доктар гістарычных навук Уладзімір Бошчэвіч і грэка-каталіцкі сьвятар а. Іван Хміль распавядаюць пра перадумовы Уніі, грамадзкія і царкоўныя падзеі ды працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, якія прывялі ярархаў Кіеўскай мітраполіі да ўсьведамленьня неабходнасьці царкоўнай еднасьці з Рымскай Апостальскай Сталіцай.

Праз 200 гадоў на Валыні не засталося аніводнай праваслаўнай парафіі — усе прынялі Унію. Тагачасныя царкоўныя працэсы на Валыні ў цэлым былі шмат у чым падобныя з сумежнай Берасьцейшчынай, тым больш што парафіі на гэтых землях утваралі Уладзімерска-Берасьцейскую япархію.

Удзельнікі перадачы закранулі таксама некаторыя асьпекты таго, як прымалася Унія народам, як яна зьнішчалася ў часы Расейскай імперыі ў XIX стагоддзі і як адбывалася ў гэтыя часы русіфікацыя Царквы на нашых землях з дапамогаю расейскіх сьвятароў.