Пошук
Відэа
Гісторыя і сэнс пацалунка міру на Літургіі
Доктар багаслоўя, сьвятар УГКЦ а. Васіль Рудейка з Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў, Украіна) распавядае пра сэнс, гісторыю і месца пацалунка міру на Літургіі (знак супакою ў лацінскай традыцыі) і праблемы, з ім зьвязаныя. Чым ён ёсьць для сучасных хрысьціянаў? Мёртвым абрадам, якія захаваўся з даўніны, ці рэальным сьведчаньнем?

Даклад а. Васіля Рудэйкі «Пацалунак міру: праблема літургікі або эклезіялогіі?» быў зроблены на Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Метадалогіі багаслоўскіх дасьледаваньняў: праблемы і персьпектывы», 27-28 красавіка 2018 году (Кіеў, Украіна).