Пошук
Катэдральны пляц
Каким переводом Библии на белорусский язык пользуется Белорусская Греко-Католическая Церковь? У меня есть белорусский перевод Василия Сёмухи, но им пользуются римо-католики. Я слышал, что у греко-католиков какой-то другой перевод. С уважением.

Денис
27.04.2009

Пра беларускія пераклады Сьвятога Пісаньня

Сёньня пакуль няма афіцыйна зацьверджанага царкоўнымі ўладамі перакладу Бібліі на беларускую мову. Пераклад Васіля Сёмухі носіць аўтарскі характар і не пазбаўлены пэўных хібаў і недакладнасьцяў, хоць беларуская мова ў ім вельмі добрая ў параўнаньні з іншымі беларускімі перакладамі.

Хрысьціянскія Цэрквы ў Беларусі для сваіх літургічных патрэбаў сёньня выкарыстоўваюць уласныя пераклады толькі пэўных частак Сьвятога Пісьма на беларускую мову. У Рыма-Каталіцкай Царкве Беларусі падрыхтаваны лекцыянар на беларускай мове, які складаецца з урыўкаў з Сьвятога Пісаньня на ўсе нядзелі і сьвяты. Пераклад гэтых тэкстаў зьдзейсьнены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Царквы, што створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У літургічным жыцьці Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы карыстаюцца перакладамі, зробленымі айцом Аляксандрам Надсанам, Апостальскім Візітатарам для беларусаў-католікаў у замежжы. Ён зрабіў пераклад на беларускую мову евангельскіх і апостальскіх чытаньняў на ўсе сьвяты і на Вялікі пост, а таксама пераклаў увесь Псалтыр. Многія лічаць яго пераклады даволі ўдалымі. Для штодзённых літургічных патрэбаў і для прыватнага ўжытку ў парафіях БГКЦ выкарыстоўваюць пераклады кс. Уладзіслава Чарняўскага, Васіля Сёмухі, Лукаша Дзекуць-Малея — Антона Луцкевіча і інш.

Ігар Бараноўскі,

выпускны рэдактар газеты "Царква"

Гл. таксама:
12.08.2016
На 90-ыя ўгодкі айца Надсана ў Менску прэзентавалі яго беларускі Псалтыр
17.04.2015
Пра айца Аляксандра Надсана: як працаваць з надзеяй у безнадзейны час
08.04.2015
На Вялікдзень з грэка-католікамі Берасьця маліліся прадстаўнікі Генконсульства Ўкраіны
13.12.2012
Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю
18.05.2012
Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта?