Пошук
Катэдральны пляц
Добры дзень! Мне цікава, а ці можна ўніяцкім сьвятарам уступаць у шлюб?

Вадзім Каранец, г. Горадня
18.02.2013

Ці можна ўніяцкім сьвятарам уступаць у шлюб?

У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, як і ў шэрагу іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, жанатае духавенства ёсьць нармальнай зьявай, у адрозьненьне ад Рыма-Каталіцкай Царквы, дзе звычай рукапакладаць у сьвятары жанатых мужчынаў ёсьць рэдкім выключэньнем (у асобных выпадках і з папскага дазволу).

Аднак канон 804 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў гаворыць: “Неправамоцна ўступае ў шлюб той, хто быў пастаўлены ў сьвятарскі сан”. І гэта звычайная практыка Ўсходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і незьяднаных з Апостальскім Пасадам. Такім чынам, нежанаты мужчына, альбо ўдавец, які ўжо прыняў сьвятарскія (а нават дыяканскія) сьвячаньні, ня можа ўжо ўступіць у шлюб.

Кандыдат на сьвятарства яшчэ перад дыяканскімі сьвячаньнямі павінен вызначыцца: ці хоча ён прыняць сьвячаньні ў сужэнскім стане, ці ў бязжэнстве – цэлібаце альбо манастве, і, калі ён хоча быць жанатым сьвятаром, уступіць у шлюб.

Варта дадаць, што на сёньняшні дзень большасьць сьвятароў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы зьяўляюцца жанатымі.

а. Андрэй Крот, г. Горадня

Гл. таксама:
27.09.2019
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні
28.05.2012
Пытаньне: як ставіцца Ўніяцкая Царква да аднаполых шлюбаў?
18.05.2012
Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта?
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад