Пошук
Катэдральны пляц
Почитают ли греко-католики святых БПЦ?

Аляксей, г. Менск
05.06.2013

Якіх сьвятых ушаноўваюць у БГКЦ?

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква зьяўляецца адной з пераемніц літургічнай традыцыі Рускай (Кіеўскай) мітраполіі, якая ўзьнікла пасьля хрышчэньня Русі вялікім князем Уладзімірам. У 1596 годзе праваслаўная Кіеўская мітраполія заключыла царкоўную унію з Рымам, пры гэтым захаваўшы сваю літургічную спадчыну і каляндар. Менавіта таму ў царкоўным календары нашай Царквы ўшаноўваюцца сьвятыя, агульныя для ўсіх Цэркваў візантыйскай традыцыі, а таксама сьвятыя, кананізаваныя Рускай (Кіеўскай) Царквой, такія, напрыклад, як Еўфрасіньня Полацкая, Кірыла Тураўскі.
 
З моманту заключэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі ў 1596 годзе, паводле якой нашыя біскупы вызналі вяршэнства ўлады Рымскага Архірэя, пытаньне ўшанаваньня сьвятых было падпарадкавана вымогам усёй Каталіцкай Царквы. Таму БГКЦ як частка Паўсюднай Царквы вызнае і ўшаноўвае памяць усіх сьвятых, якія абвешчаныя сьвятымі ў Каталіцкай Царкве.
 
Што тычыцца сьвятых, кананізаваных Праваслаўнай Царквой пасьля Берасьцейскай уніі, а таксама сьвятых, кананізаваных іншымі Ўсходнімі Цэрквамі, не аспрэчваючы іх сьвятасьць, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ня мае іх літургічнага ўшанаваньня.
 
а. Зьміцер Чарнель, CSsR
Гл. таксама:
18.10.2016
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
16.08.2016
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію?
23.06.2014
Нунцый узначаліў парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-католікаў у Менску
20.02.2013
Растлумачце, калі ласка, па якой прычыне беларуская Ўніяцкая Царква жыве па грыгарыянскім календары, а ўкраінская — па юльянскім? Дзякуй.
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны