Пошук
Архіў навін

07.04.2011

Кардынал Шэнбарн прадставіць у Ватыкане “YouCat”
 
Кардынал Крыстаф Шэнбарн у наступную сераду 13 красавіка 2011 году правядзе ў Рыме сусьветную прэзентацыю новага моладзевага катэхізму пад назвай “YouCat”.
 
Як паведамляе прэс-служба Апостальскай Сталіцы, аўстрыйскі ярарх прадставіць выйшаўшы ўжо на 13 мовах катэхізм разам з старшынём Папскай Рады па справах сьвецкіх кардыналам Станіславам Рылкам і старшынём Папскай Рады па новай евангелізацыі архібіскупам Рына Фізікела. На прэзентацыі будуць прысутнічаць таксама два маладыя чалавекі, якія ўнесьлі свой ​​уклад у зьяўленьне “YouCat”.
   
Першым выданьнем катэхізму стала нямецкае. 300-старонкавы катэхізму для моладзі 25 сакавіка 2011 году быў прадстаўлены ў Вене, а праз тры дні ў нямецкім Майнцы.
 
Гэты катэхізм – вынік працы апошніх чатырох гадоў пад кіраўніцтвам Архібіскупа Вены з удзелам нямецкіх тэолагаў і рэлігійных педагогаў. Акрамя таго, каля 60 маладых людзей прынялі ўдзел у праекце. Выдаўцом зьяўляецца Аўстрыйская біскупская канферэнцыя.
 
Катэхізм павінен растлумачыць маладым людзям навучаньне Каталіцкай Царквы на зразумелай і даступнай для іх мове. Каля 700 тыс. асобнікаў “YouCat” у жніўні будуць распаўсюджаны сярод удзельнікаў Сусьветных дзён моладзі ў Мадрыдзе як асабісты падарунак ад Сьвятога Айца.

Паводле Radiovaticana.org/BIE

Гл. таксама:
24.12.2013
Кардынал Курт Кох: навучыцца нанова фармуляваць каштоўнасьці хрысьціянства
27.10.2013
Ярархі Ўсходніх Цэркваў пра евангелізацыю культуры
11.12.2012
Архібіскуп Вены падзякаваў за дар уваскрасеньня Цэркваў-мучаніц XX стагоддзя
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
26.12.2011
Бэтлеемскі агонь – сымбаль полымя веры