Пошук
Архіў навін

09.04.2011

Праваслаўная царква і Міністэрства адукацыі прынялі праграму супрацоўніцтва

8 красавіка 2011 году ў канферэнц-зале Менскага Епархіяльнага ўпраўленьня адбылося падпісаньне праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2011-2014 гады. Паводле яе плануецца праводзіць сумесную эксьпертызу навучальных праграм, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах сацыяльна-гуманітарнага цыклу і падрыхтоўку рэкамэндацыяў па іх удасканаленьні, паведамляе БЕЛТА.

Праграмай прадугледжваецца рэалізацыя інавацыйных і эксьперыментальных праектаў пля духоўна-маральнага выхаваньня навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народу, а таксама прапануецца праваслаўнае краязнаўства як форма патрыятычнага выхаваньня.
 
Дакумэнт падпісалі міністар адукацыі Сяргей Маскевіч і Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. Паводле зьверхніка Беларускага Экзархату РПЦ, узаемадзеяньне сістэмы адукацыі і Праваслаўнай Царквы за мінулае дзесяцігоддзе стала больш шчыльным, пасьлядоўным і плённым. Ён адзначыў, што “сёньня, калі грамадзтва перажывае чарговы націск адкрыта псеўдадухоўных і псеўданавуковых ідэяў, разбурэньне ідэалу сям’і і традыцыйных асноваў беларускага народу, вельмі важна зьвярнуць увагу на нашых дзяцей, выхоўваючы сэрцы іх — паводле словаў сьв. Яна Залатавуснага — у дабрадзейнасьці”.
 
У чэрвені 2003 году было падпісана пагадненьне пра супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ, у 2010 годзе завершана рэалізацыя першай праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ.

Гл. таксама:
27.09.2019
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
09.01.2019
«Статус-кво радыкальна зьменены». Эксьперт – пра выклікі і персьпектывы ўкраінскай Царквы
17.02.2016
Папа Рымскі і Патрыярх Маскоўскі падпісалі сумесную дэкларацыю
12.02.2016
Прадстаўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў пра сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха
25.09.2014
Уніі практыкаваліся ў гісторыі практычна ўсіх Цэркваў