Пошук
Навіны

12.06.2009

Пілігрымка грэка-каталікоў Віцебск-Полацак

З 7 па 12 ліпеня 2009 году адбудзецца 15-ая штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў з Віцебску ў Полацак у памяць пра манахаў-базыльянаў, забітых расейскім царом Пятром I ва ўніяцкай катэдры сьв. Сафіі ў Полацку 11 ліпеня 1705 году.

Пра пачаткі гэтай пілігрымкі ўзгадвае полацкі манах-студыт а. Лявонці (Тумоўскі), які шмат гадоў займаўся арганізацыяй гэтай пілігрымкі, а цяпер студыюе ў Рыме:

«Пілігрымка ад самага пачатку была задуманая, як дзень ушанаваньня памяці полацкіх мучанікаў – пяці манахаў базыльянаў, якія былі забітыя ў 1705 годзе ў полацкім Сафійскім саборы царом Пятром І. Канешне, тут можа й ёсьць палітычныя нейкія канатацыі, але для нас, хрысьціянаў, галоўнымі зьяўляюцца ня тыя, хто забіваў, але забітыя. Для нас было важна, што мучанікі аддалі сваё жыцьцё за веру. Яны хацелі застацца вернымі сваёй Царкве, свайму народу і пакліканьню, якое яны атрымалі ад Бога. Таму ідзем у Полацак. Пачынаем у Віцебску, у месцы сьмерці сьвятога Язафата. І сьвяты Язафат, і полацкія мучанікі належалі да той самай Царквы, што і мы.

Ёсьць яшчэ адна важная мэта пілігрымкі, якая была ад самага пачатку. Калі мы пачыналі хадзіць у Полацак у 1995 годзе, на нашым шляху не было ніводнага дзеючага храму. Не было ўжо з 1930-х гадоў. На гэтай тэрыторыі асабліва жорстка зьнішчаліся храмы. Таму адной з мэтай стала евангелізацыя. У кожнай вёсцы, дзе мы начуем, мы стараемся ладзіць евангелізацыйныя сустрэчы з жыхарамі. Абвяшчэньне ім Хрыста застаецца для нас вельмі істотным заданьнем».

Вы таксама можаце далучыцца да пілігрымкі і прайсьці гэты шлях у супольнай малітве, у духу любові.

Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029) 566.24.14 (МТС), (044) 776.24.14 (VEL).


РАСКЛАД РУХУ ПІЛІГРЫМКІ ВІЦЕБСК – ПОЛАЦАК, 2009

07.07 (Аўторак)

Віцебск, 20.00 - малебен на Ўсьпенскай Горцы.
Начлег у школе побач з касьцёлам сьв. Барбары (вул.Ленінградзкая).

08.07 (Серада)

Віцебск, 6.30 - малебен у касьцёле сьв. Барбары (вул.Ленінградзкая).
7.00 - пачатак руху ад касьцёла сьв. Барбары.
Шуміліна, 18.30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы сьв. Язафата ды начоўка там жа.

09.07 (Чацьвер)

Шуміліна, 7.30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы сьв. Язафата.
9.00 - пачатак руху.
Вобаль, 17.00 – начлег у школе.

10.07 (Пятніца)

Вобаль, 7.30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы.
9.00 - пачатак руху
Гараны, 17.00 – начлег у школе.

11.07 (Субота)

Гараны, 10.00 – пачатак руху
Струньне, 12.00-13.00 – стаянка.
Полацак, 16.00 – царква сьв.Сафіі.
18.00 – царква сьв. Параскевы Полацкай.

Гл. таксама:
03.07.2018
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
06.07.2017
Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны
25.07.2016
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву
09.07.2016
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку
19.07.2015
Грэка-католікі ўшанавалі памяць Полацкіх мучанікаў