Пошук
Архіў навін

07.04.2012

 

Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску
 
4 красавіка 2012 году падчас візіту ў Віцебскую рыма-каталіцкую дыяцэзію Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці па запрашэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ архімандрыта Сяргея Гаека наведаў таксама душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by.
  
Архімандрыт Сяргей Гаек і архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці
У сустрэчы нунцыя з віцебскімі грэка-католікамі прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Віцебскага аблвыканкаму Сяргей Фадзеенкаў, грэка-каталіцкія сьвятары і семінарысты.
 
Падчас візіту ў віцебскую грэка-каталіцкую парафію архібіскуп Гуджэроцьці адзначыў, што ўбачыў там моладзь, якая жадае служыць Госпаду і Яго Царкве. “Грэка-Каталіцкай Царкве патрэбны людзі, якія былі б сталымі ў сваёй прысутнасьці ў храме. Дзякуй Богу, такая практыка ўжо ёсьць, і яе нельга згубіць”, — падкрэсьліў ярарх. Архібіскуп таксама дадаў, што трэба клапаціцца аб тым, каб вернікі ўдзельнічалі ў сакрамантах, чулі Божае слова і прымалі актыўны ўдзел у жыцьці і разьвіцьці Царквы.
 
“Паўсюдная Царква ганарыцца вернасьцю Царквы на Ўсходзе”, — адзначыў Апостальскі нунцый напрыканцы свайго візіту і заахвоціў грэка-каталіцкіх вернікаў надалей захоўваць свае традыцыі.
 
Дадзены візіт архібіскупа Гуджэроцьці ў Віцебск быў ужо другім. Упершыню прадстаўнік Папы пабываў там 15 сьнежня 2011 году, калі наведаў рыма-каталіцкую парафію Найсьвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку ў дзень духоўных сустрэч сьвятароў і пасьвячаных асобаў.

 

Гл. таксама:
01.01.2017
Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня
25.07.2016
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву
23.06.2014
Нунцый узначаліў парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-католікаў у Менску
27.11.2012
Апостальскі нунцый у Берасьці сустрэўся з грэка-католікамі
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці