Пошук
Архіў навін

07.05.2012

 

Дні памяці і малітвы – пад апекай Багародзіцы


Жыровіцкі абраз Маці Божай
7 траўня Царква адзначае сьвята іконы Маці Божай Жыровіцкай. Ад моманту ўзнаўленьня дзейнасьці грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах менаіта Жыровіцкая Багародзіца стала Апякункай парафіі і гэты дзень сьвяткуецца ў Івацэвічах як парафіяльнае сьвята.

7 траўня — гэта традыцыйны дзень сьвяткаваньняў перад цудатворнай іконай Жыровіцкай-Рымскай, што ўшановаецца сёньня ў касьцёле сьв. Андрэя ў Слоніме. Гэтая цудатворная копія Жыровіцкай іконы была прывезена з Рыму як знак падзякі Рымкага народу за цуды Жыровіцкай Багародзіцы, якія яна явіла ў Рыме. Напісаны на палатне, Рымскі сьпісак іконы быў прывезены ў Жыровічы. На каранацыйных урачыстасьцях Жыровіцкай іконы ў 1730 годзе менавіта гэтая Жыровіцкая-Рымская ікона была каранаваная залатымі папскімі каронамі.

Пілігрымы з Івацэвічаў і іншых грэка-каталіцкіх парафіяў штогод прыходзяць і прыяжджаюць, каб ушанаваць у гэтай цудатворнай іконе Багародзіцу.

У гэтым годзе 7 траўня распачнуцца Дні памяці мучаніцкага подзьвігу вялікага ярарха — Апостальскага Экзарха Антона Неманцэвіча і ягонай паствы з тэрыторыі Палесься і Гарадзеншчыны.

Багародзіца, якую заўсёды шанаваў Экзарх-Мучанік будзе аб’ядноўваць два асноўныя месцы малітвы: Слонім (у колішнім прадмесьці якога — у Альбярціне пачаўся мучаніцкі подзьвіг Экзарха) і Івацэвічы (на тэрыторыі Івацэвіцкага раёну знаходзіліся вёскі ўніяцкай парафіі Бабровічы, жыхары якіх былі спаленыя нямецкімі фашыстамі).

У малітоўным успаміне ахвяраў нацысцкага рэжыму і ва ўшанаваньні мучаніцкага подзьвігу Экзарха Антона (езуіта) будзе браць удзел Прадстаўнік Сьвятога Айца Высокадастойны Архібіскуп Кірыла (Васіль), Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

7 траўня а 18.30 гадз. Архібіскуп Кірыла ўзначаліць Малебен у капліцы Грэка-каталіцкага цэнтру сьв. Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, д. 6)

Разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі Архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці ён узначаліць сьвяточна-памінальную Боскую Літургію ў Івацэвічах (у мясцовым касьцёле) – 8 траўня а 18-й гадз.

9 траўня аб 11-й гадз. Высокадастойны Архібіскуп Кірыла прыме ўдзел у памінальнай малітве ў мемарыяльным комплексе Хатынь, дзе сярод іншых зьмешчаныя таксама табліцы з назвамі спаленых грэка-каталіцкіх вёсак Палесься.

Протапрасьвітар Яўген Усошын
г. Менск

 

 

Гл. таксама:
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных
14.05.2012
Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў