Пошук
Архіў навін

24.09.2009

 

Ватыканскі кардынал наведае Беларусь

Старшыня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці кардынал Вальтар Каспэр у лістападзе 2009 году ўжо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі ярарх прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай хры­­­­­­­сьціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску.

Плануецца, што падчас свайго знаходжаньня ў Беларусі кардынал Каспэр узначаліць сьвятую Імшу ў менскім архікатэдральным касьцёле.

Упершыню кардынал Каспэр пабываў з візітам у Беларусі 14-18 сьнежня 2002 году па запрашэньні кардынала Казiмiра Сьвёнтка i Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Мэтай яго першага візіту ў нашую краіну было знаёмства з мясцовай Царквой.

Кардынал Вальтар Каспэр адназначна і рашуча заўсёды заклікае адкідаць любы акт варожасьці ў адносінах да габрэяў, асабліва матываваны рэлігійна. «Ня можа быць месца ніякаму хрысьціянскаму антысемітызму. Антысемітызм падрывае хрысьціянскія карані», – заявіў ён на міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай памяці ахвяраў Халакосту ў Берліне. На яго думку, краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе да гэтага часу моцныя антысеміцкія настроі, «яшчэ многае трэба зрабіць». Ён заклікае хрысьціянаў гэтай часткі кантыненту на актыўнае змаганьне з гэтай зьявай ва ўсіх яе праявах.

Вальтар Каспэр (нар. 05.03.1933)

З 1999 году зьяўляўся сакратаром Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 21 лютага 2001 году ён быў далучаны да Калегіі кардыналаў і з 3 сакавіка 2001 году ўзначальвае Папскую Раду спры­яньня хрысьціянскай еднасьці ды Камісію па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 15 мая 2001 году кардынал Вальтэр Каспэр стаў членам Кангрэгацыі Веравучэньня і Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, а 18 траўня таго ж году – членам Папскай Рады па культуры. У 2002-м быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага царкоўнага суда (Signatura Apostolica).

Зьяўляецца аўтарам шматлікіх тэалагічных прац.

Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
26.02.2017
Грэка-каталіцкі сьвятар: Калі зьнішчаць Курапаты, то Беларусі ўжо ня будзе
03.10.2013
Папа Францішак заклапочаны лёсам затрыманага ксянзда Лазара
02.07.2012
Сьвяты Пасад падтрымлівае імкненьне да свабоды і справядлівасьці ў Беларусі
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад