Пошук
Архіў навін

24.09.2009

Евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне на плошчы Незалежнасьці

На плошчы Незалежнасьці ў Менску перад Чырвоным касьцёлам у суботу, 19 верасьня 2009 году, з 21-й да 23-й гадз. адбыўся евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне, у якім бралі ўдзел сябры харызматычнай супольнасьці «Maran atha» з берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі, сябры каталіцкай Супольнасьці «Сьвятло-Жыцьцё» (з суполкі «Каштоўная перліна» у Менску), а таксама вядомая хрысьціянская сьпявачка Алеся Ўнукоўская.

На евангелізацыйным канцэрце прысутнічала каля 200 чалавек, значная частка з якіх — мінакі, якія ўвечары адпачывалі на галоўнай плошчы сталіцы. Сьпяваліся беларускія хрысьціянскія песьні, было некалькі габрэйскіх песьняў (якія сьпяваліся па-беларуску і па-габрэйску), таксама некалькі было па-расейску. Пераважная большасьць моладзі з цікавасьцю слухала гэтыя сьпевы, многія ўдзельнікі танчылі і сьпявалі разам з лідарамі праслаўленьня.

Відэа і каментары да гэтай падзеі можна паглядзець у матэрыяле Уніяцкі карагод на плошчы Незалежнасьці” на сайце газеты “Наша Ніва”.

Гл. таксама:
30.09.2017
Зьверхнік УГКЦ і каталіцкія ярархі Еўропы пазнаёміліся з жыцьцём грэка-католікаў у Менску
23.10.2016
У Менску разьвіталіся з Юрыем Хадыкам
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял
08.05.2014
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар: насілу да веры ніхто не прыводзіць
18.12.2008
διάκονος (Слуга)