Пошук
Архіў навін

26.09.2009

Патрыярх Кірыл: Царква заклікана аберагаць чалавечае сумленьне

Адраджэньне праваслаўя ў Беларусі мае велізарнае значэньне для адраджэньня краіны, яе духу, традыцыяў і маральнага самавызначэнья людзей, заявіў 25 верасьня ў Менску ў Палацы Рэспублікі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Паводле яго словаў, прайшоў час, калі хтосьці з вышыні сьвецкай або царкоўнай улады мог патрабаваць ад людзей абавязковага і жорсткага выкананьня ўказаньняў, асабліва ў такой тонкай сферы, як ўнутранае духоўнае жыцьцё чалавека.

«Кожны чалавек створаны Богам свабодным, і гэтая свабода забясьпечвае ў першую чаргу здольнасьць адрозьніваць дабро і зла. І хто можа быць самым грозным суддзёй чалавека, як ня сам чалавек і яго сумленьне. Таму, калі мы гаворым аб маральным самавызначэньні асобы, мы гаворым пра такі маральны выбар асобы, грамадзтва і нават дзяржавы, які адпавядае сумленьню чалавека», — сказаў Патыярх Кірыл.

Паводле яго словаў, Царква заклікана аберагаць «гэты тонкі інструмент — чалавечае сумленьне», «Царква заклікана натхняць людзей на тое, каб ні пры якіх абставінах яны гэты голас у сабе не заглушалі.

Паводле "Нашай Нівы".
Фота кс. А.Амяльчэні, Catholic.by

Гл. таксама:
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі”
27.03.2013
Афіцыйны прадстаўнік РПЦ аб персьпектывах праваслаўна-каталіцкага дыялогу пры новым Папе Францішку
07.03.2013
Мараніцкі каталіцкі патрыярх Бешара Бутрас Раі зьдзейсьніў візіт у Маскву
25.01.2012
Мілан Жуст: у экуменізьме трэба заўважаць маленькія крокі наперад