Пошук
Архіў навін

08.12.2009

У рэдэмптарыстаў усходняга абраду першы сьвятар-беларус

У Львове, 25 лістапада 2009 году, у грэка-каталіцкай царкве сьв. Язафата, на патранальнае сьвята мясцовай парафіі, якой апякуюцца манахі Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля, Данецкі грэка-каталіцкі экзарх біскуп Сьцяпан Мянёк, CSsR рукапаклаў на сьвятара дыякана Антона Нікалаева, які паходзіць з Беларусі, з парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.

Разам з ім сьвятарскія сьвячаньні атрымалі таксама два ўкраінскія манахі-рэдэмп­тарысты: дыяканы Багдан Гялета і Ігар Паўлій. Ва ўрачыстай Боскай Літургіі прынялі ўдзел протаігумен Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсьвяцейшага Адкупіцеля а. Васіль Іваніў, правінцыяльны вікарый а. Пётр Баран, CSsR, айцец д-р Рышард Гайдук, CSsR з Польшчы, ігумены і айцы Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі, а таксама госьці з Беларусі і розных гарадоў Украіны. З сьвятароў БГКЦ у Львове на сьвячаньнях а. Антона (Нікалаева) прысутнічалі а. Алесь Шаўцоў з парафіі сьв. Язафата ў Полацку і а. Пахом Кавалёў, які служыць у Менску.

У манаскай супольнасьці айцоў-рэдэмптарыстаў усходняга абраду ераманах Антон (Нікалаеў) стаў першым беларускім сьвятаром. Сёньня ў манастыры рэдэмптарыстаў у Львове праходзіць фармацыю яшчэ адзін беларускі грэка-каталік — бр. Зьміцер (Чарнель) з парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні.

Ігар Бараноўскі
Фота: Кангрэгацыя Найсьвяцейшага Адкупіцеля.

Гл. таксама:
16.02.2019
Сьвятаром стаў яшчэ адзін беларускі грэка-каталіцкі рэдэмптарыст
05.09.2018
У БГКЦ і ў супольнасьці рэдэмптарыстаў распачаў служэньне новы дыякан
06.12.2016
У Берасьці падчас сьвята парафіі ў 420-ыя ўгодкі Уніі асьвяцілі крыж на каплічцы
18.10.2016
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
27.11.2012
Апостальскі нунцый у Берасьці сустрэўся з грэка-католікамі