Пошук
Архіў навін
13.06.2013
Кардынал Курт Кох сустрэўся з Кіраўніком справамі УПЦ
 
Кіева-Пячорскую Лаўру і Кіеўскую духоўную акадэмію УПЦ (МП) 6 чэрвеня 2013 году наведаў Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох.
 
Для госьця з Ватыкану была праведзена экскурсія па Кіеўскай духоўнай акадэміі. Затым у памяшканьні Царкоўна-археалагічнага кабінету адбылася сустрэча кардынала Курта Коха з студэнтамі Кіеўскіх духоўных школаў.
 
Як паведамляе афіцыйны сайт Украінскай Праваслаўнай Царквы Orthodox.org.ua, студэнты змаглі задаць ватыканскаму госьцю пытаньні, якія іх цікавяць.
 
Пасьля размовы з студэнцтвам адбылася рабочая сустрэча Старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў з рэктарам Кіеўскай духоўнай акадэміі і семінарыі, Кіраўніком справамі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату мітрапалітам Барыспальскім Антонам (Паканічам).
 
У сустрэчы ў Кіеўскай духоўнай акадэміі таксама прынялі ўдзел першы прарэктар гэтай духоўнай акадэміі протаярэй Сергій Юшчык, сакратар Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў УПЦ МП протаярэй Мікалай Данілевіч, Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Эдвард Галіксан, сакратар нунцыятуры сьвятар Пётр Тарнаўскі і супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысціянаў сьвятар Мілан Жуст.
 
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі персьпектывы супрацоўніцтва Рымска-Каталіцкай Царквы і Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы ў справе адстойваньня грамадзкай маралі і традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў перад абліччам сучаснага секулярызаванага сьвету. Акрамя таго былі закранутыя пытаньні, якія датычаць сумеснага сацыяльнага служэньня і кантактаў у адукацыйнай сферы.
 
Напрыканцы візіту мітрапаліт Антон (Паканіч) уручыў гасьцям на памяць выданьні Кіеўскай духоўнай акадэміі.
 
Фота з сайту Orthodox.org.ua.
Гл. таксама:
27.09.2019
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
13.12.2014
Ватыканскі ярарх: каталіцка-праваслаўны саюз ня можа быць ваяўнічым
16.08.2013
Пачаткі хрысьціянства ў Беларусі
12.06.2013
Візіт ва Ўкраіну старшыні Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў
11.06.2013
Кардынал Курт Кох: Папа адчувае адказнасьць за дыялог паміж Усходнімі Каталіцкімі і Праваслаўнымі Цэрквамі