Пошук
Архіў навін
05.10.2013
У Лондане пачнецца будаўніцтва новай беларускай царквы
 
Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць грэка-каталіцкую царкву для патрэбаў беларускай супольнасьці ў ангельскай сталіцы — паведамяле сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.
 
Царква разьмесьціцца побач з Марыян Хаўзам – будынкам, з якога пачыналася гісторыя місіі ў 1946 годзе, праз дарогу ад Скарынаўскай бібліятэкі, – і будзе названая ў гонар сьв. Кірылы Тураўскага.
 
Над праектам новай царквы працуе малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжаньня Цзыўай Рафаэль Со. У свой час, пазнаёміўшыся з а. Сяргеем Стасевічам, ён зацікавіўся беларушчынай, стаў рэгулярна наведваць набажэнствы ў беларускай грэка-каталіцкай царкве сьв. Пятра і Паўла, прыняў хрост і стаў актыўным парафіянінам.
 
Паводле задумы архітэктара будучая беларуская царква ў Лондане “мусіць стаць ня проста функцыянальным памяшканьнем, але і своеасаблівым помнікам беларушчыне, увасабленьнем беларускага духу і адлюстраваньнем беларускай культуры”.
 
Цзыўай Рафаэль адзначае, што дагэтуль ён рабіў і больш маштабныя праекты, але нішто не было такім адмысловым. “Гэтую царкву я раблю ад свайго сэрца, а не дзеля грошай” — кажа ён.
Гл. таксама:
20.12.2016
Беларускі храм у Лондане будзе важным сымбалем беларускай культурнай прысутнасьці ў сьвеце
20.12.2016
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане
19.12.2016
Беларуская царква ў памяць пра ахвяры Чарнобыля асьвячана ў Лондане
02.09.2014
У Друі і Менску адбыліся ўрачыстасьці ў гонар 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча
08.07.2014
Полацкая трагедыя 1705 году