Пошук
Архіў навін
24.12.2013
Ватыканскі ярарх: складанасьць экуменізму – у адрозьненьнях унутры праваслаўных Цэркваў
 
Складанасьці дыялогу з праваслаўнымі Цэрквамі палягаюць на тым, што часам існуе больш адрозьненьняў паміж імі самімі, чым паміж памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі і Каталіцкай Царквой, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў, 16 сьнежня 2013 г. падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з каталіцкімі семінарыстамі і духавенствам паўночна-заходняга рэгіёну архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
 
У вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі “Марыя — Каралева Апосталаў” у Санкт-Пецярбуругу ватыканскі ярарх прачытаў даклад, прысьвечаны экуменізму ў матэрыялах II Ватыканскага Сабору. Пасьля дакладу ён адказаў на пытаньні прысутных. “Я штодня малюся, каб памесныя Цэрквы сабраліся на Ўсеправаслаўны сабор, каб вырашыць існуючыя паміж імі праблемы”, — прызнаўся кардынал Курт Кох. “Гэты Сабор можа стаць вялікім крокам на шляху экуменізму”, — адзначыў ён.
 
На пытаньне аб тым, чаго Сьвяты Пасад чакае ад Каталіцкай Царквы ў Расеі на шляху экуменізму старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў сказаў, што “задача мясцовых католікаў — дэманстраваць экуменічны запал, які ёсьць у нашай Царквы”. “Наш шлях – гэта сьведчыць пра веру і яе прыгажосьць. Экуменізм — гэта пытаньне скіраванае, перш за ўсё, да нас. Як мы ставімся да сваіх перакананьняў і як перадаем гэтыя перакананьні далей”, — падкрэсьліў ватыканскі ярарах.
 
Пасьля сустрэчы з каталікамі кардынал Курт Кох наведаў таксама Санкт-Пецярбургскую Праваслаўную духоўную акадэмію, дзе сустрэўся з яе студэнтамі і прачытаў даклад, прысьвечаны каталіцка-праваслаўнаму дыялогу. Таксама ватыканскі ярарах сустрэўся з рэктарам Санкт-Пецярбургскіх духоўных школ, вікарыем Санкт-Пецярбургскай япархіі япіскапам Петэргофскім Амброзіем (Ермаковым).
 
Паводле інфармацыі К-портал.
Гл. таксама:
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы
30.09.2014
У Амане багасловы не змаглі выпрацаваць сумесны дакумент пра прымат
05.08.2014
Кардынал Кох пра стан экуменічнага дыялогу і новыя выклікі для хрысьціянства
08.07.2013
Сьвята апосталаў Пятра і Паўла зноў прайшло пад знакам экуменізму
06.07.2013
Наладжваньне стасункаў з праваслаўнымі на месцах — найбольшае заданьне для ўсходніх католікаў сёньня