Пошук
Архіў навін
24.12.2013
Кардынал Курт Кох: навучыцца нанова фармуляваць каштоўнасьці хрысьціянства
 
Пра тое, як Царква павінна размаўляць з сьветам, які забыўся пра Бога, ці можа сама Царква зьмяняцца і наколькі — гэтыя пытаньні закрануў у сваіх адказах Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 сьнежня 2013 году, паведамляе “Благовест-инфо”.
 
Паводле словаў ватыканскага ярарха, Царква ў Еўропе цяпер перажывае ня лепшыя часы. ““Неверагодны ціск секулярызацыі” ставіць яе перад “вялікім выклікам: яна павінна быць, з аднаго боку, верная сваім караням, а з іншага боку — быць сучаснай. Гэта стварае неверагодную напругу. Калі Царква застанецца вернай толькі сваім традыцыям, яна рызыкуе ператварыцца ў музей. Калі ж захопіцца толькі сучаснасьцю, ператворыцца ў хамелеона (як вядома, ён зьмяняе колер у залежнасьці ад асяроддзя, а калі казаць пра колеры ў палітычным сэнсе (чырвоны, зялёны), будзе яшчэ больш бачная небясьпека такога падыходу). Мы павінны “адрозьніваць знакі часу”, але не можам прыстасоўвацца да часу”, — адзначыў кардынал Кох.
 
Як прапаведаваць, каб быць пачутымі? “Мы, хрысьціяне, павінны сёньня нанова навучыцца фармуляваць свае пазітыўныя каштоўнасьці. І толькі на гэтым фоне казаць пра тое, што нам не падабаецца ў сучасным сьвеце. Калі хрысьціянства будзе асацыявацца толькі з забаронамі, гэта нікому не дапаможа. Напрыклад, чаму мы выступаем у абарону сям’і? У гэтым кантэксьце як раз зразумела. У гэтым — задача новай евангелізацыі”, — сказаў кардынал Кох.
 
Кажучы пра тэндэнцыі секулярызацыі, ён адзначыў: “Людзі ў значнай ступені страцілі адчуваньне Неба, адкрытага для іх. Такія людзі непазьбежна пачынаюць шукаць неба на зямлі. Для гэтага ў іх ёсьць тры магчымасьці: забавы, праца і каханьне. Але гэтыя забавы, праца і каханьне — з небясьпекай для жыцьця. Для хрысьціянскіх Цэркваў няма нічога важнейшага, чым абвяшчаць адкрытае Неба. Адкрытасьць нашага зямнога жыцьця да трансцэндэнтнага — галоўная вестка хрысьціянскіх Цэркваў сёньня”. У гэтай персьпектыве асаблівае значэньне набывае сумеснае сьведчаньне ўсіх хрысьціянаў пра Бога, адзначыў прадстаўнік Сьвятога Пасаду.
Гл. таксама:
22.04.2018
Украінскі дэпутат пра аўтакефалію: Сьвяты Дух дыхае там, дзе хоча, а ня толькі там, дзе дазваляе Масква
09.04.2018
Моладзь і рэлігія
14.12.2016
Памяці сьвятара, які гарэў вераю
22.09.2014
Папа хоча бачыць у новых біскупах асобаў, здольных абудзіць Царкву
05.08.2014
Кардынал Кох пра стан экуменічнага дыялогу і новыя выклікі для хрысьціянства