Архіў навін
27.12.2013
Дазволім сагрэць сэрцы пяшчотай Бога
 
У пасланьні перад бласлаўленьнем “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папа Францішак заклікаў людзей дазволіць пяшчоце Бога, Які стаўся Дзіцяткам, сагрэць іхныя сэрцы. Сьвяты Айцец зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі сьв. Пятра 25 сьнежня 2013 году, ва ўрачыстасьць Нараджэньня Хрыстова.
 
Бласлаўленьне “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папы Францішка 25 сьнежня 2013 г.
У сваім пасланьні Папа ўзгадаў пра людзей, якія пакутуюць ад прыродных катаклізмаў, ад войнаў і тэрактаў, узгадаў у малітве жанчынаў, якія падвяргаюцца зьнявазе, і дзяцей, у якіх часта крадуць ня толькі дзяцінства, але і жыцьці.
 
“Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі супакой
людзям добрай волі”
(Лк 2, 14).
 
“Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім сьвеце, добрага дня і шчасьлівага Нараджэньня Хрыстова!
 
Далучаюся да словаў песьні анёлаў, што зьявіліся бэтлеемскім пастухам у ноч нараджэньня Ісуса. Гэта сьпеў, што яднае неба і зямлю, скіроўваючы да неба хвалу і праслаўленьне, а на зямлю людзей — пажаданьне супакою. Заклікаю ўсіх далучыцца да гэтага сьпеву: ён для кожнага мужчыны і кожнай жанчыны, якія чуваюць сярод ночы, спадзяюцца на лепшы сьвет, клапоцяцца аб іншых, намагаючыся пакорна выконваць уласныя абавязкі.
 
Слава ў вышынях Богу!
 
Да гэтага, у першую чаргу, заклікае нас Нараджэньне Хрыстова: аддаць хвалу Богу, за тое, што Ён добры, верны і міласэрны. У гэты дзень жадаю ўсім распазнаць сапраўднае аблічча Бога, Айца, Які падырыў нам Ісуса. Жадаю ўсім адчуць, што Бог блізка, быць у Яго прысутнасьці, любіць Яго і шанаваць Яго.
Бласлаўленьне “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папы Францішка 25 сьнежня 2013 г.
Кожны з нас можа праславіць Бога, перш за ўсё сваім жыцьцём, жыцьцём, якое прысьвчанае любові да Яго і да братоў.
 
Супакой людзям.
 
Сапраўдны супакой, як ведаем – не захаваньне раўнавагі паміж супрацьлеглымі сіламі. Гэта не прыгожы “фасад”, за якім хаваюцца супрацьстаяньне і падзелы. Супакой – гэта праца, якой трэба займацца дзень за днём, зыходзячы з дару Божага, з Яго ласкі, якую Ён дараваў нам у Ісусе Хрысьце.
 
Гледзячы на Дзіцятка ў ясьлях, Дзіцятка супакою, узгадаем пра дзяцей, якія зьяўляюцца найбольш уразьлівымі ахвярамі войнаў, але падумаем таксама і пра пажылых, пра жанчынаў, якія зазнаюць зьнявагу, пра хворых... Войны руйнуюць і раняць столькі жыцьцяў!
 
Вельмі шмат іх зьнішчыў у апошні час канфлікт у Сірыі, распальваючы нянавісьць і помсту. Не пераставайма маліцца да Госпада, каб Ён выбавіў улюбёны сірыйскі народ ад новых пакутаў, каб удзельнікі канфлікту паклалі канец гвалту і гарантавалі доступ для гуманітарнай дапамогі. Мы бачылі, наколькі моцнай зьяўляецца малітва! І я рады, што да нашай малітвы за супакой у Сірыі сёньня далучаюцца таксама вернікі розных рэлігійных канфесіяў. Ня будзем ніколі губляць малітоўнай адвагі! Адвагі казаць: Госпадзе, даруй супакой Твой Сірыі і ўсяму сьвету. Заклікаю таксама і няверуючых прагнуць супакою, такім прагненьнем, якое перапаўняе сэрцы: яднаймася ўсе, ці ў малітве, ці ў прагненьні. Але ўсе разам, дзеля супакою.
 
Бласлаўленьне “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папы Францішка 25 сьнежня 2013 г.
О, Дзіцятка! Даруй супакой Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, часта забытую людзьмі. Але Ты, Госпадзе, не забываеш нікога! І прагнеш прынесьці супакой таксама і на гэтую зям