Пошук
Архіў навін
26.10.2013
Апостальскі нунцый сустрэнецца з грэка-каталікамі ў Баранавічах
 
У нядзелю, 27 кастрычніка 2013 году, Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзі (Гуджэроцьці) наведае грэка-каталіцкую парафію сьвятых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.
 
Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзі (Гуджароцьці) .
Гэтае малітоўнае спатканьне будзе насіць “Сьвятло веры 2013”. Прадстаўнік Папы а гадз. 12.30 узначаліць Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе, у якой — напрыканцы Году веры — будуць ўзгаданыя ў малітве вялікія сьведкі веры: сьвятыя настаўнікі славянскія роўнаапостальныя Кірыла і Мятод (патроны мясцовай грэка-каталіцкай парафіі), мітрапаліты Ўніяцкай Царквы Іпаці Пацей (+ 1613 г.) і Язэп Руцкі (уступіў на пасад у 1613 г.), сьвяты Язафат, блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі, які быў Апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-католікаў у міжваенны час, беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік Антон Неманцэвіч (+ 1942 г.) і інш.
 
У гэты малітоўны ўспамін сьведкаў веры будуць уключаныя таксама грэка-каталіцкія вернікі, якія сталі ахвярамі нацысцкіх рэпрэсіяў у 1942-1943 гг. Сёлета адзначецца трагічная дата: 70-годдзе пакутніцкай сьмерці ўніятаў з грэка-каталіцкай парафіі ў Бабровічах на Берасьцейшчыне. Увосень 1943 году жыхары гэтай уніяцкай парафіі сталі ахвярамі карнай антыпартызанскай акцыі “Балотная ліхаманка”. Вёскі былі спаленыя і толькі нямногім жыхарам цудам удалося выратавацца.
 
Гэты малітоўны ўспамін праходзіць напрыканцы Году веры і названы “Сьвятло веры”. Згадваючы сваіх вызнаўцаў і мучанікаў, вернікі БГКЦ будуць асэнсоўваюць каштоўнасьць веры ў Хрыста ды цану вернасьці Каталіцкай Царкве.
 
Падрабязная інфармацыя пра набажэнства і малітоўную сустрэчу ў душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Баранавічах: тэл. +375-29-20 88 102 (а. Яўген Маліноўскі).
Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял
01.11.2013
Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу
31.07.2012
Айцец Віктар Данілаў: “Я заўсёды быў антыкамуністам”
17.12.2011
Напярэдадні Калядаў Апостальскі нунцый сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам