Пошук
Архіў навін
26.06.2014
Зьверхнік УГКЦ распавёў Сьвятому Айцу пра “боль ўкраінскага народу”
 
Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) сустрэўся 26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане з Сьвятым Айцом Францішкам. Сустрэча адбылася ў рамках аўдыенцыі для сябраў 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО).
 
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і Папа Францішак.
Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук меў магчымасьць асабіста пагутарыць з Рымскім Архірэем — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. Ярарах распавёў Папе пра сітуацыю ва Ўкраіне, пра тысячы ўцекачоў ды сотні параненых і забітых. Паводле яго словаў, Папа Францішак запэўніў, што моліцца за Ўкраіну і робіць усё магчымае, каб ва Ўкраіне запанаваў мір і спакой. Сьвяты Айцец таксама асабіста павіншаваў Зьверхніка УГКЦ з юбілеем 20-годдзя сьвятарства, які ён адзначае ў гэты дзень.
 
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і Папа Францішак падчас сустрэчы ў Ватыкане 26.06.2014..
Зьвяртаючыся да прысутных на аўдыенцыі, Папа Францішак сказаў пра значэньне міру ў пабудове сучаснага сьвету, адзначыўшы, што галоўным “будаўніком міру зьяўляецца сам Хрыстос”. Сьвяты Айцец прывітаў прадстаўнікоў Ўсходніх Цэркваў і падзякаваў ім за іх уклад у пабудову міру і згоды ў тых краінах, якія яны прадстаўляюць. Ён таксама заклікаў хрысьціянаў маліцца, каб яго падарожжа на Сьвятую Зямлю прынесла “плён еднасьці паміж хрысьціянамі”. “Агонь Пяцідзясятніцы і сіла Любові, — паводле словаў Папы, — можа спыніць агонь зброі, нянавісьці і раздору”.
 
Адзначым таксама, што 24-26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане адбыліся працоўныя пасяджэньні 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО) — органу, што аб’ядноўвае розныя дабрачынныя арганізацыі, якія падтрымліваюць душпастырскую дзейнасьць Усходніх Цэркваў. Сёлета асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі ва Ўкраіне.
Гл. таксама:
24.04.2018
Першаярарх УГКЦ: «Мы пазітыўна ацэньваем намаганьні дзеля прызнаньня адзінай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны»
19.03.2016
Пасланьне Папы з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору
14.03.2016
У 70-ыя ўгодкі Львоўскага псеўдасабору ярархі УГКЦ сустрэліся з Папам
19.02.2014
Папа заклікае да згоды і міру ва Ўкраіне
14.03.2013
Кім ёсьць і чаго чакаць ад новага Папы?