Пошук
Навіны
07.07.2014
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку ў Полацак
 
9 ліпеня 2014 году распачынаецца традыцыйная штогадовая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак. Гэтая пілігрымка будзе ўжо 20-ая.
 
Сёлетняя пілігрымка беларускіх грэка-католікаў будзе праходзіць пад дэвізам “Будзьце мужнымі! Адвагі!” Гэта словы, якія сьвяты Папа Ян Павел ІІ скіраваў беларускім грэка-католікам у 2005 годзе.
 
Пілігрымка пройдзе шляхам сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, ад месца ягонага мучаніцтва ў Віцебску да яго былой катэдры — храму сьв. Сафіі ў Полацку, які стаў таксама месцам пакутніцкай сьмерці Полацкіх мучанікаў манахаў-базыліянаў 11 ліпеня 1705 году. Пілігрымы пройдуць гэты шлях за 4 дні: з серады (9 ліпеня) да суботы (12 ліпеня).
 
Пілігрымка пачынаецца ў сераду, 9 ліпеня, ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаваньне з вул. Лявонава).
 
І этап: серада, 9 ліпеня: Віцебск — Шуміліна
ІІ этап: чацьвер, 10 ліпеня: Шуміліна — Обаль
ІІІ этап: пятніца, 11 ліпеня: Обаль — Гараны
ІV этап: субота, 12 ліпеня: Гараны — Струньне (месца рэзідэнцыі ўніяцкіх архібіскупаў) — Полацак
 
Урачыстае завяршэньне пілігрымкі — у нядзелю, 13 ліпеня, у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай. Сьвяточная Боская Літургія распачнецца а 10.30 гадз.
 
Грэка-каталіцкая царква сьв. Параскевы Полацкай знаходзіцца па адрасе: г. Полацак, вул. Навасёлаў, 70. (Дабрацца можна ад вакзалу аўтобусам № 8 да канцовага прыпынку “вул. Бабушкіна”).
 
Для вернікаў, якія 13 ліпеня хацелі бы прыехаць на ўрачыстую сьв. Літургію ў Полацак, з Менску будзе арганізаваны сьпецыяльны аўтобус, які адправіцца ад станцыі метро “Усход” у нядзелю раніцай а 06.30 гадз. (Збор пілігрымаў а 06.15 гадз.).
 
Запісацца трэба да серады, 9 ліпеня, у а. Зьмітра Чарнеля, тэл. (+375-29) 214-72-20
або ў сястры Вікторыі (да аўторка), тэл. (+375-29) 309-86-02.
 
Усе, хто жадаў бы прыняць удзел у пілігрымцы разам з грэка-католікамі, могуць і самастойна далучыцца на любым этапе.
 
Тэлефоны для кантактаў:
а. Зьміцер Чарнель (+375-29) 675-29-97, Velcom
а. Яўген Усошын (+375-33) 631-55-24, МТС; (+375-29) 312-28-26, Velcom.
Гл. таксама:
03.07.2018
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
25.07.2016
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву
19.07.2015
Грэка-католікі ўшанавалі памяць Полацкіх мучанікаў
27.08.2014
Пульс хрысьціянскай Беларусі: пілігрымка Віцебск — Полацак
08.07.2014
Полацкая трагедыя 1705 году