Пошук
Навіны
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
 
19 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія), дзе праходзіла пленарнае паседжаньне Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі, адбылася сустрэча старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, чальцом Зьмешанай камісіі з каталіцкага боку.
 
Як паведамляе Служба камунікацыі Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў РПЦ, у сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці сьвятар Гіяцынт Дэстывэль і супрацоўнік Сакратарыяту АЗЦС РПЦ па міжхрысьціянскім адносінам сьвятар Аляксей Дзікароў.
 
Тэмай гутаркі сталі апошнія падзеі ва Ўкраіне. Мітрапаліт Іларыён Алфееў выказаў пункт гледжаньня Расейскай Праваслаўнай Царквы на гэтыя падзеі.
Размова кардынала Леанарда Сандры з мітрапалітам Іларыёнам Алфеевым. (Фота з сайту АЗЦС РПЦ).
У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць, што ва Ўкраіне сёньня адбываецца абвастрэньне адносінаў паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі. Кардынал Леанарда Сандры з свайго боку выказаў свой погляд на падзеі і выказаў гатовасьць спрыяць рашэньню праблемаў у адносінах паміж дзьвюма Цэрквамі.
 
Падчас гутаркі мітрапаліт Іларыён адзначыў таксама глыбокую занепакоенасьць, з якой у РПЦ сочыць за разьвіцьцём падзеяў на Блізкім Усходзе і асабліва за становішчам хрысьціянаў у гэтым рэгіёне. Ён паведаміў, што Маскоўскі Патрыярхат у супрацоўніцтве з расейскімі і міжнароднымі арганізацыямі аказвае пасільную дапамогу блізкаўсходнім хрысьціянам, у тым ліку і з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Старшыня АЗЦС РПЦ нагадаў, што ў лютым 2013 ггоду па запрашэньні Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірылы Маскву наведаў Патрыярх Мараніцкай Царквы Бешара Бутрас Раі, а ў чэрвені 2014 году ў Аддзеле зьнешніх царкоўных сувязяў адбылася сустрэча мітрапаліта Іларыёна Алфеева з Патрыярхам Сірыйска-Каталіцкай Царквы Ігнатам Язэпам III Юнанам.
 
У сваю чаргу кардынал Леанарда Сандры адзначыў важнае значэньне намаганьняў Расеі і Расейскай Праваслаўнай Царквы па падтрымцы хрысьціянскага насельніцтва ў блізкаўсходнім рэгіёне. Бакі пагадзіліся, што праваслаўна-каталіцкае супрацоўніцтва ў дадзеным накірунку неабходна разьвіваць.
 
Нагадаем, напярэдадні пасяджэньня Зьмешанай камісіі па каталіцка-праваслаўным тэалагічным дыялогу прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату выказваўся за тое, каб камісія багасловаў зноў закранула “праблему уніі”.
Гл. таксама:
08.10.2018
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
03.03.2016
Беларускія грэка-католікі пра сумесную Дэкларацыю Папы і Патрыярха
02.11.2014
Ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў: разьдзяленьне Царквы Хрыстовай — анамалія, якую нельга лічыць нормай жыцьця
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі”
22.06.2014
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў