Пошук
Архіў навін
31.10.2014
Усходнія Каталіцкія Цэрквы павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі дыялогу праўды і любові
 
Праваслаўныя Цэрквы былі б значна далей ад Рыму, калі б ня Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы, якія сталі выклікам для экуменізму — лічыць Уладыка Дымітрыяс (Салахас), Апостальскі экзарх для католікаў усходняга абраду ў Грэцыі.
 
Апостальскі экзарх для католікаў усходняга абраду ў Грэцыі Дымітрыяс Салахас.
Аднак дарога да еднасьці, мяркуе ярарх, яшчэ вельмі доўгая. Нашыя Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы павінны прайсьці гэты шлях паводле волі Хрыста і пад кіраўніцтвам Сьвятога Айца і ўласнай ярархіі. Пакуль ня будзе цалкам дасягнута еднасьць, як таго жадае Хрыстос для сваёй Царквы, Усходнім Каталіцкім Цэрквам належаць правы і абавязкі, што вынікаюць з сулучнасьці.
 
Такое меркаваньне Ўладыка Дымітрыяс (Салахас), Апостальскі экзарх для католікаў усходняга абраду ў Грэцыі, выказаў у сваім дакладзе на тэму “Місія і роля Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў у экуменічным дыялогу: перашкода ці магчымасьць для аб’яднаньня”. Гэты даклад грэцкі ярарх прачытаў на штогадовай Сустрэчы ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы, прысьвечанай 25-годдзю выхаду УГКЦ з падпольля, якая адбывалася 23-26 кастрычніка 2014 году ў Львове.
 
Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, Уладыка Дзьмітры лічыць, што пакуль ня будзе цалкам дасягнута еднасьць, экуменічныя намаганьні ў розных краінах у адносінах з Праваслаўнымі Цэрквамі павінны складаць прыярытэтны і незваротны вымер ідэнтычнасьці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. “Пакуль ня будзе цалкам дасягнута еднасьць, як таго жадае Хрыстос для сваёй Царквы, Усходнія Каталіцкія Цэрквы павінны прыкладаць максімум намаганьняў для новай евангелізацыі, каб сьвет паверыў (Ян 17, 21). Праз прапаведаваньне Евангельля ўсім народам Усходнія Каталіцкія Цэрквы пакліканы ісьці насустрач тым выклікам, якія паходзяць з расколу. Гэтыя Цэрквы павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі дыялогу праўды і любові, які актыўна праводзіць Каталіцкая Царква з Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама прапагандаваць разнастайныя ініцыятывы, у якіх маглі б браць удзел праваслаўныя браты (напрыклад, скіраваныя на абарону маральных прынцыпаў у шлюбе і сем’і, на справы міласэрнасьці, сацыяльную справядлівасьць, на абарону жыцьця, годнасьці і асноўных правоў чалавека, на прапаганду міру), асабліва трэба зьвяртаць увагу на масавую эміграцыю”, — лічыць ён.
 
Паводле словаў грэка-каталіцкага біскупа з Грэцыі, 25-я ўгодкі выхаду УГКЦ з падпольля — гэта магчымасьць выказаць удзячнасьць Божаму Провіду. “Адраджэньне УГКЦ — гэта гістарычны факт, рэалізаваны Божым Провідам. Без сумневу, гарачае жаданьне ўзвышэньня годнасьці УГКЦ з вярхоўнага архібіскупства да патрыяршай Царквы зьяўляецца цалкам законным і адпавядае рашэньням Другога Ватыканскага Сабору. У чаканьні такой жаданай падзеі УГКЦ паклікана ў сваім цяперашнім кананічным статусе рабіць усё магчымае, каб лепш адказваць на патрэбы ўнутранага абнаўленьня і зьдзяйсьненьня экуменічнага пакліканьня, незважаючы на ўсім нам вядомыя цяжкасьці і перашкоды”, — лічыць Апостальскі экзарх для католікаў усходняга абраду ў Грэцыі.
 
Гл. таксама:
27.01.2017
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
18.11.2016
Першаярарх УГКЦ сустрэўся з Рымскім Архірэем
10.12.2014
Еднасьць — гэта шлях, якім неабходна ісьці разам
02.11.2014
Ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў: разьдзяленьне Царквы Хрыстовай — анамалія, якую нельга лічыць нормай жыцьця
20.11.2010
Завяршылася штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы