Пошук
Архіў навін
27.11.2014
Барталамей I перад сустрэчай з Францішкам: поўная еднасьць усё больш рэальная
 
«Даты яшчэ ня ведаем, але я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі мы супольна ўзьнясем хвалу Богу і будзем спажываць адзін Хлеб і будзем піць з адной чашы. Вера ў аднаўленьне поўнай еднасьці зьяўляецца ўсё больш рэальнай». Пра гэта гаварыў напярэдадні візіту Папы Рымскага ў Турцыю праваслаўны патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у інтэрв’ю італійскаму штотыднёвіку «Famiglia Cristiana».
 
У якасьці прыкладу паступовага набліжэньня да поўнай еднасьці патрыярх прывёў сярод іншага сваю прысутнасьць на інаўгурацыі пантыфікату Папы Францішка, што адбылося ўпершыню ад часу падзелу.
Канстанцінопальскі патрыярх Барталамей I з Папам Рымскім Францішкам.
«Гэтыя знакі не залежаць аднак ад чалавечай нікчэмнасьці, але ёсьць дзеяй Духа Сьвятога, які вядзе нас за руку», падкрэсьліў Канстанцінопальскі патрыярх. Адзначае таксама, што Ўсход вельмі добра прыняў факт, які моцна падкрэсьлівае Францішак, што перш за ўсё ён зьяўляецца біскупам Рыму.
 
Барталамей I таксама выказаў спадзяваньне, што візіт Папы Рымскага ў Турцыю будзе моцным знакам на шляху будаваньня еднасьці. Ён нагадаў пра шматлікія моманты, які яднаюць абедзьве Царквы. «Яднае нас апостальская вера. Мы не зьяўляемся рознымі рэлігіямі. Мы зьяўляемся братамі, якія згубіліся на сваім шляху, кожны перакананы ў тым, што пільнуе шлях, вызначаны Госпадам. Аднак тысяча гадоў гісторым веры, нават калі і сярод розных нягодаў, належыць абедзьвюм Цэрквам», — падкрэсьлівае патрыярх.
 
Сярод важных элементаў сулучнасьці акрамя таго ён выдзяляе Сьвятое Пісаньне і Традыцыю, тыя самыя сьв. Тайны, аддаваньне пашаны Маці Божай і сьвятым, а таксама сем Сусьветных сабораў. «Яднае нас таксама велізарнае жаданьне еднасьці, узаемнае прызнаньне адно аднаго брацкімі Цэрквамі, а радасьці і смуткі іншага боку робяцца і нашымі», — сказаў Баўтрамей I напярэдадні спатканьня з Папам Рымскім Францішкам. Адначасова ён нагадаў, што еднасьць будуецца перш за ўсё ў багаслоўскім дыялогу, але ўмацоўваецца яшчэ і ў штодзённай барацьбе за сваободу і мір, за выкараненьне сацыяльнай несправядлівасьці.
 
Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Гл. таксама:
27.01.2017
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
20.12.2015
Нясумны Папа, які любіць зьдзіўляць
07.12.2015
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
12.07.2014
Кампанія Ватыкану за мір і твіт Папы з нагоды завяршэньня Чэмпіянату сьвету па футболе
05.06.2014
Сьвяты Айцец заклікаў не пражываць маладосьць для сябе, але прысьвяціць абвяшчэньню Евангельля