Пошук
Архіў навін
25.04.2015
Верш у памяць а. Аляксандра Надсана
 
Беларускі паэт, празаік і перакладчык Віктар Шніп напісаў верш з нагоды адыходу ў вечнасьць а. Аляксандра Надсана.
Балада Аляксандра Надсана
(8.08.1926 — 15.04.2015)
 
Царква, як беларускі карабель,
Што ў Лондане спыніўся, каб сьвятлом
Папоўніцца, і тысячу нядзель
Пад адзінокім сонцам і дажджом
Ужо стаіць, зьбіраючы людзей,
Што помняць белы край, дзе Бог жыве
І будзе жыць, каб там было сьвятлей
І не зьнікалі замчышчы ў траве.
І ты з царквы, нібыта капітан,
Глядзіш удалеч, дзе твой родны край
Шчэ сьвеціцца самотна праз туман,
І там зямны твой і жаданы рай,
Куды душа імкнецца і ляціць,
Як матылёк да мройнага агню.
Табе заўсёды гэты рай любіць,
І слухаць, як малітву, цішыню,
І верыць — беларускі карабель
Да Беларусі вольнай даплыве
І не таму, што тысячы нядзель
Міне, а проста — Беларусь жыве…
16.04.2015
Гл. таксама:
06.12.2018
Беларускі грэка-каталіцкі храм у Лондане названы найлепшым рэлігійным будынкам сьвету
20.12.2016
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане
19.12.2016
Беларуская царква ў памяць пра ахвяры Чарнобыля асьвячана ў Лондане
17.04.2015
Памёр айцец Аляксандар Надсан
13.12.2012
Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю